Рыхтуемся да алімпіяды

Беларускія  адпаведнікі да рускіх прыказак і прымавак 
Попытка – не пытка .Спроба – не хвароба.
Утро вечера медреннее. Пераначуем – болей пачуем.
Муж и жена – одна сатана.Мужык  і жонка – найлепшая сполка.

Не до мелочей, когда пришла большая беда

 Не да парасят, калі свінню смаляць.
С волками жить – по волчьи выть.

На чым вазку едзеш, таму і песенькі
спявай.
Во всём нужно соблюдать чувство  меры   меры.Лішняга і свінні не ядуць.

Яблоко от яблони недалеко падает.Якое дрэва, такі і клін, які бацька, тапкіт  такі сын.
Близ  Близок локоток, да не укусишь.

 Блізка відаць, да далёка дыбаць.
Не лезь не в свое дело.Не  сунь носа ў чужое проса.
Как о стенку горох Як пугай па вадзе
Клевать носомВадзіць дзяды
Как угорелыйЯк муха на смале
Ни с того ни с сегоБез нічога ніякага
Закончы прыказку
Ваўкоў баяцца … ( у лес не хадзіць).
У чужым воку саломку бачым… (у сваім бервяна не заўважаем).
Хто апарыцца на малацэ… ( той і на ваду дзьмухае).
Было б балота… ( а чэрці знойдуцца).
Век жыві… ( век вучыся).
Гром не грымне… ( мужык не перахрысціцца)
Гультай за работу… ( мазоль за руку).
Каб ведаў, дзе ўпадзеш… (то саломкі падаслаў бы).
З ваўкамі жыць… ( па-воўчы выць).
Бадлівай карове… ( бог рог не дае).
Ведае кошка… (чыё сала з’ела).
Добрая слава на палічцы ляжыць… (а дрэнная па дарожцы бяжыць).
Прыйдзе каза да воза….(ды не будзе сена).
Кожнай агародніне …(свой час)
Тлумачальны слоўнік
 ХАЛЕПА
У беларускай мове такое размоўнае, гаваркое слова ёсць — «халепа». Па-руску тлумачыцца яно як «мокрая (снег с дождем) погода»: «Халепа страшная была, секла, ды яшчэ з ветрам» (У. Дубоўка) , «Мокры снег гусцеў і гусцеў, і нарэшце халепа запаланіла ўсё навокал» (Б. Шчарбатаў).
Згадзіцеся, цікавая назва! Быццам створаная з гукаў восеньскай рэчаіснасці. Прынята лічыць, што ўзнікла яна ў асяроддзі калужскіх жыхароў, хаця не выключана, што ў адначассе магла з’явіцца і на этнічнай тэрыторыі Беларусі. Ёсць жа ў нас вёскі з сугучнымі назвамі: Халіпы на Магілёўшчыне, Халяпінка на Віцебшчыне, Халап’я на Брэстчыне. А згодна з «Геаграфічным слоўнікам Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў», горад Жлобін, што на Гомельшчыне, яшчэ ў канцы ХV стагоддзя меў назву Хлепен, альбо Хлепень.
Ва ўкраінскай мове акрамя прыведзенага тлумачэння існуе і іншае, больш распаўсюджанае — «бяда, непрыемнасці, цяжкасці»: «влипнути в халепу, вскочити в халепу, набратися халепи, наробити халепи». Дарэчы, на Украіне прозвішча Халепа — нярэдкае між людзей. Хутчэй за ўсё такой мянушкай называлі ў даўніну тых, хто нарадзіўся ў восеньскую непагадзь, альбо заўзятараў спрачацца, дакучаць астатнім. «Няхай йому халепа будзе!» — казалі пра такіх.
ПАХОДЖАННЕ НАЗВАЎ БЕЛАРУСКІХ МЕСЯЦАЎ
Студзень  — першы месяц года ў грэгарыянскім календары, мае 31 дзень. Назва гэтага месяца ў многіх эўрапейскіх мовах паходзіць ад лацінскай Ianuarius (месяц прысьвечаны богу Янусу). У беларускай мове назва паходзіць ад слоў сцюдзіць або сцюжа.
Люты — другі месяц года ў грэгарыянскім календары. Мае 28 дзён у звычайны год і 29 дзён у вісакосны. Назва гэтага месяца ў многіх еўрапейскіх мовах паходзіць ад лацінскай Februarius (месяц прысвечаны Фэбруусу — богу ачышчэння).
Сакавік — трэці месяц года ў грэгарыянскім календары. Мае 31 дзень. Назва гэтага месяца ў многіх еўрапейскіх мовах паходзіць ад лацінскай Martius (ад Марса, бога вайны).Напачатку сакавік быў першым месяцам года ў рымскім календары. У 45 годзе да н. э. Юлій Цэзар увёў рэформу календара, і першым месяцам года стаў студзень. Пры ўмове, што сакавік — першы месяц года, атрымаем, што кожны дзень года мае пастаянны нумар, незалежна ці ў вісакосны ці ў просты год. А цяпер, калі год пачынаецца ў студзені, 1 сакавіка мае нумар 60 у простым годзе, але 61 у вісакосным.
Красавік  — чацвёрты месяц года ў грэгарыянскім календары. Мае 30 дзён.Назва гэтага месяца ў лаціне Aprilis паходзіць або ад слова aperire (адчыняць, раскрываць — расліны распускаюцца) або ад этрускага імя Apru багіні Афрадыта.
Травень (Май) — пяты месяц года ў грэгарыянскім календары. Мае 31 дзень.Назва гэтага месяца ў лаціне Maius паходзіць ад багіні Маі. Назву май у беларускай мове можна патлумачыць не толькі запазычаньнем з лацінскай, польскай ці рускай.  Май — таксама назва зеляніны, асабліва ліставых дрэваў.
Чэрвень  — шосты месяц года ў грэгарыянскім календары. Мае 30 дзён. Назва гэтага месяца ў лаціне Junius паходзіць ад багіні Юна (Юнона?), жонкі Юпітэра. У чэрвені адбываецца летняе сонцастаяньне.
Ліпень  — сёмы месяц года ў грэгарыянскім календары. Мае 31 дзень. Назва гэтага месяца ў лаціне Iulius паходзіць ад імя імператара Юлія Цэзара. Раней ліпень называўся Quintilis (пяты) бо быў пятым, пачынаючы ад сакавіка.
Жнівень  — восьмы месяц года ў грэгарыянскім календары. Мае 31 дзень. Назва гэтага месяца ў лаціне Augustus паходзіць ад імя імператара Актавіяна Аўгуста. Раней жнівень называўся Sextilis (шосты), бо быў шостым, пачынаючы ад сакавіка. Гэты імператар, пажадаў не толькі месяц у свой гонар, але і каб колькасьць дзён у ім была не меншая, чым у ліпені, месяцы Юлія Цэзара, таму гэты месяц парушае чаргаванне 31—30.
Верасень  — дзявяты месяц года ў грэгарыянскім календары. Мае 30 дзён.Назва гэтага месяца ў лаціне September паходзіць ад слова septem — сёмы, яго парадкавы нумар, пачынаючы ад сакавіка.У верасні адбываецца восеньскае раўнадзенства. Святы: 1 верасьня — дзень ведаў.
Кастрычнік  — дзясяты месяц года ў грэгарыянскім календары. Мае 31 дзень. Назва гэтага месяца ў лаціне October паходзіць ад слова octo — восьмы, яго парадкавы нумар, пачынаючы ад сакавіка. Беларуская назва месяца паходзіць ад слова «кастрыца». У гэтым месяцы ў даўнейшыя часы беларусы церлі ды трапалі лён, з якога ападала шмат кастры.
Падзеі месяца:  Дні становяцца карацейшымі і халаднейшымі.    Працягваецца лістапад.    Адлятаюць у вырай гракі, шпакі, дразды. Закончваецца лінька пушных звяроў. Грыбы: зялёнкі і падзялёнкі.
Лістапад — адзінаццаты месяц года ў грэгарыянскім календары. Мае 30 дзён. Назва гэтага месяца ў лаціне November паходзіць ад слова novem — дзявяты, яго парадкавы нумар, пачынаючы ад сакавіка.
Снежань — апошні, дванаццаты месяц грэгарыянскага календара. Складаецца з 31 дня.   Назва месяца ў многіх еўрапейскіх мовах паходзіць ад лацінскай December — дзясяты месяц, бо пэўны час было толькі 10 месяцаў, а студзень і люты былі даданыя пазней,  а ў беларускай — ад словаў снег, снежны. Галоўныя святы ў снежні: Каляды і Новы год.
Алімпіяда па беларускай мове
5 клас  

1.     Падкрэсліце словы, якія маюць націск на першым складзе (6 балаў)

Страха, іней, вольха, вярба, верабей, ясень, багна, кідаць, пчала, сцюжа.

2.     Пазначце правільныя формы назоўнікаў 3-га скланення ў творным склоне. (3 балы)
а) ночай;                                                            г) творчасцю;
б) печчу;                                                            д) мышшу.
в) сенажацяй;
                                                                                     

3. Устаўце е ці я. ( 5 балаў)

а) вячэрн..й парою;
б) верхн..е адзенне;
в) бела.. футра;
г) летн..й раніцай;
д) бялютка.. покрыва.

                                                                           

4. Устаўце ю ці я. ( 5 балаў)
а) жарту..ць;                                                               г) пілу..ць;
б) хварэ..ць;                                                             д) леп..ць.
в) садз..ць;                                                                    

5. Пазначце словазлучэнні, якія адпавядаюць дадзеным схемам. (5 балаў)
якое?
                          х
1)    прым. + наз.

а) помнік з бронзы;
б) братаў ранец;
в) зорнае неба.

што?
               х
2)    дзеясл. + наз.

а) сустрэць сябра;
б) ускапаць градку;
в) накасіць травы.


  
          чый?
                х
3)    наз.  +  наз.

а) пасадка бульбы;
б) аўтамабіль суседа;
в) лісіны след.

  6. Запішыце словы па-беларуску: (10 балаў)

Озеро, наука, берёзка, судья, урожай, жизнь,  здоровье, аквариум, театр, семья. 

   7. У кожным сказе падкрэсліце тое слова ў дужках, якое падыходзіць па сэнсу.(4 балы)
 
  1. Зноў дыхнуў (лядовы, ледзяны, ледніковы) вецер.
   2. Вельмі зручна было мець пад рукой (рухавага, рухомага) спрытнага памочніка.
   3. Звіняць касілкі, свішчуць косы ў летняй (маладой, юнай) траве.
   4. (Гліняная, гліністая) вуліца паволі спаўзала да ракі.

8. У якім парадку трэба размясціць сказы, каб атрымаўся тэкст.( 1 бал)
1. З узгорка да вярбы людзі пратапталі нагамі шырокую сцежку. 2. Пад гарою расла вярба. 3. Тут пачынаўся і бег да рэчкі малы ручаёк. 4. Пад вярбою ў зялёнай траве было люстраное акно.

а) 1, 4, 2, 3;
б) 2, 4, 3, 1;
в) 4, 2, 1, 3;
г) 4, 1, 2, 3.
                                                                                            
                                                                                             Усяго 39 балаў

Алімпіяда па беларускай мове.
 6 клас

Заданне 1. Спісаць, падзяляючы тэкст на сказы. У сярэдзіне, дзе неабходна, і ў канцы сказаў паставіць патрэбныя знакі прыпынку ( 10 балаў ).

Самая цікавая кніга
            Якая самая цікавая кніга на с..ве..е гэта кніга – зямля, на якой мы ж..вём яна з ран..яга маленства вучыць нас ..історыі мове адкр..вае нам усё новыя і новыя словы кожны ..ень мы вуч..мся спазнаваць і разуме..ь значэ..е гэтых слоў усё, што акружае нас, мае свае імёны тыс..чы і міл..ёны назва.. існуюць на з..млі кожная яе м..сціна мае сваю назву ч..лавеку дорага ўсё што пакінулі аб сабе яго про..кі пам..ць з..млі бераж.. гэта як найдараж..йшую спа..чыну і н..се праз в..кі ў імёнах у назвах у словах у пада..ях і л..г..ндах.

Заданне 2.  Выпісаць спачатку словы, у якіх звонкія зычныя аглушаюцца, а пасля – словы, у якіх глухія зычныя азванчаюцца ( 10 балаў ).
           
Грузчык,грыбкі, дзядзька, касьба, малацьба, мароз, незабудка, перапісчык, указка, футбол.

Заданне 3.  Паставіць націскі ў словах ( 10 балаў ).
           
Крапіва, вусы, адзінаццаць, прызыўнік, прадзед, фартух, спіна, сантыметр, грамадзянін, навіна.

Заданне 4.  Падабраць сінонімы са значэннем станоўчых рыс характару чалавека
( 4 балы ):
           
            а) чалавек, надзейны ў сяброўстве, -
            б) чалавек, упарты ў дасягненні мэты, -
            в) чалавек працавіты –
            г) чалавек смелы –

Словы для даведак: адважны, настойлівы, працавіты, шчыры, мужны,  упарты, добры, бясстрашны, стойкі, прыяцельскі, геройскі, старанны, смелы, сяброўскі, рашучы.

Заданне 5.  У наступных словах абазначыць марфемы ( 8 балаў ).
           
Жытні, асілак, засуха, пладовы, разгром, сход, прырэчны, пасылка.

Заданне 6.  Вызначыць, да якой часціны мовы адносяцца выдзеленыя ў тэксце словы
( 3 балы ).

Узор запісу.
            Назоўнік: сонца, паветра, ... .
Заданне 7.  Вызначыць род назоўнікаў і дапісаць канчаткі прыметнікаў ( 15 балаў ).
           
Беларуск.. жывапіс, вугальн.. пыл, шырок.. далонь, калмат.. сабака, гумав.. галёш, сучасн.. моладзь, народн.. суддзя, балюч.. мазоль, калгасн.. шафёр, мал.. дзіця, цудоўн.. настрой, паветран.. струмень, вялік.. зала, каротк.. запіс, залат.. медаль.                              

Заданне 8.  Запішыце па-беларуску: (4балы.)

красная обложка –
сентябрьская погода –
серьёзный разговор –
тёмной ночью –                                                                        

Заданне 9.  Выпішыце спачатку словы, якія ужываюцца толькі ў форме множнага ліку, затым словы, якія маюць форму адзіночнага і множнага лік:(8 балаў)

Гуслі, буцы,  жабры,  шахматы, туфлі, лекі, абцугі,  каардынаты

Заданне 10.  Тут пераблытаны часткі прыказак і прымавак. Знайдзіце пачатак і канец кожнай з іх і запішыце ( 10 балаў ).


Як гукнеш,                                              
Згода будуе,
З вялікага грому
Як ляжа спаць,
Слоў мяшок,
Не той багаты, хто мае,
От багат Цімошка:
Шануй людзей,
Ніхто наперад не знае,
І ў вераб’я  

                                                          
·        што каго чакае.
·        певень ды кошка.
·        а той, хто дае.
·        то і цябе пашануюць.
·        нязгода руйнуе.
·        малы дождж.
·        так і адгукнецца.
·        сэрца ёсць.
·        а спраў на вяршок.
·        то забудзецца ўстаць.



Усяго 82 балы


АЛІМПІЯДА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
7 КЛАС

   1.Пастаўце націск у словах.
 
 Жалюзі, выпадак, спіна, адзінаццаць,  цыган, украінскі,  грамадзянін, каменны,  садавіна, гліняны.
                             Максімальная колькасць балаў – 10
   2. Устаўце прапушчаную літару.
  
Д...фект, поч...рк, ч...мпіён, інж...нер, лат...рэя, бр...зент, аранж...рэя, пр...зідэнт.
                            
Максімальная колькасць балаў – 8

   3. У якіх словазлучэннях парушаны марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы? Запішыце правільна.
 
 Гарачая кава, спелы яблык, моцная боль, вялікі гусь, высокі насып, разборлівая подпіс, смачны салат, Пецін падручнік, маленькае зубраня.
                              Максімальная колькасць балаў – 5.

   4. Раскрыйце дужкі і запішыце словазлучэнні:

    На пачатку ( сеанс ), уцалець ад  ( агонь ), поўніцца  ( радасць ), спыніцца каля
    ( яблыня ), ганарыцца ( Беларусь ), ткаць з  ( лён ), кілаграм ( цукар ), пад ценем  ( дуб ).
Максімальная колькасць балаў – 8

5. Спішыце сказы, раскрыўшы дужкі.

     1.Урок ( не ) закончаны.  2. Заданне ( не ) закончана.  3. Посуд  ( не ) памыты.                                    4. Ваза ( не ) памыта.  5. Бульба ( не ) падсмажаная добра. 6. Бацькоўскія наказы
    ( не ) забыты, мы помнім пра іх.
Максімальная колькасць балаў – 6

   6.Дапішыце сказы, замяняючы выдзеленыя словазлучэнні дзеепрыметнікамі.
     

Фільм, які паказалі па телебачанні ________.
Бульба, якую пасадзілі бацькі _________ .
Паштоўка, якая адпраўлена настаўніку _______.
Максімальная колькасць балаў – 6

7.Выпраўце памылкі, дапушчаныя ва ўжыванні дзеепрыметных зваротаў. Устаўце прапушчаныя літары.

Ціха шал..сцелі на ветры высахлыя лісты даўно ўжо. Н..смела ўставала з-за лесу ахутанае шэраю дымкаю сонца. Зарослая алея тр..вою дав..ла  м..не да самай аг..роджы. Чакалі сваёй чаргі зжатыя і звез..ныя снапы з поля. Абветр..ныя і патрэск..ныя рукі ад цяжкай працы бабуля ў час размовы х..вала пад сталом.

Максімальная колькасць балаў – 10


8. Закончыце сказы, выкарыстаўшы фразеалагізмы.
   а) Сёстры былі падобныя адна на адну ...
   б)Юнак упарта маўчаў ...
   в)Наперадзе віднеўся лес, да яго было ўжо ...
   г) З’ехаў Максім у горад, з таго часу пра яго ...
                             Максімальная колькасць балаў – 4.
  
   9. Запішыце сінонімы да слоў.
 
 Асістэнт, дыскусія, мемуары, афіша, мініяцюрны.
                              Максімальная колькасць балаў – 5.

  
10. Знайдзіце і запішыце пятае “лішняе” слова ў радку.
  
   а) адвага, смеласць, мужнасць, напорыстасць, храбрасць;
   б) аснова, дарога, падстава, глеба, фундамент.
   в) бадзёры, аптымістычны, жыццярадасны, прыўзняты, песенны;
   г) заўжды, зусім, поўнасцю, цалкам, канчаткова.
                             Максімальная колькасць балаў – 4

Усяго – 66 балаў.


АЛІМПІЯДА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
8 клас 2013/2014 н.г.

1.      Вызначце тып і стыль тэксту.(2 балы)

Бэрэзіна няспешная ў гэтым месцы. Трава, галінкі, трэскі, што сустракаліся нам, здавалася, ледзь рухаліся. І сонечныя бліскаўкі пасярэдзіне ракі таксама скакалі на адным месцы. Запомніўся правы бераг, багаты на лясныя горныя кручы. А яшчэ тое, што рукавоў і затокаў на Бярэзіне мноства. Абхапіла яна гэтымі рукавамі безліч лугоў, лугавін, азначыла ім раздолле. Лугі былі месцамі аксамітна-зяленыя, месцамі з адлівам жаўцізны, з рознакаляровымі лапікамі кветак ды з першымі копамі сена там-сям. А раздолле спавіта было залаціста-блакітнай смугой, ледзь улоўнай ля далягляду.  ( Паводле А.Вараб’ёва)                                 
                                                                                               За вызначэнне тыпу - 1 б.         
                                                                                               За вызначэнне стылю – 1 б.                                                                                               
                                                                                                           
        
       2. Адзначце нумары словазлучэнняў, дзе прыназоўнікі пішуцца асобна:(4 балы)

1) імкнуцца (да) волі;
2) (да) волі вялікі будынак;
3) прыехаць (у) ночы;
4) (у) ночы зімовыя;                                                                
                                                                                                    1 словазлучэнне – 1 б.

      3. Адзначце нумары сказаў, дзе часціца  не  пішацца асобна са словамі:(2 балы)

1) Цудоўнае заўсёды адзінкавае і рэдкае; чаго шмат, таму цана  (не) вялікая.
2) Сіратліва, як бы яно (не) натуральнае, а зробленае, дэкаратыўнае, вісіць над сопкамі сонца.
3) Дарога прывяла нас у ( не) вялікую, але добра пабудаваную вёску.
4) Па нагах білася высокая, (не) скошаная ў пару трава. 
                                                                                                      1 сказ – 1 б.
                                                                                                     
      4. Адзначце  словазлучэнні са словамі,  якія з  не  пішуцца разам:(3 балы)

1) (не) крануты сякерай лес,                         4) (не) такі смелы,
2)  да школы (не) далёка,                              5) (не) абдымны прастор.
3)  істотны (не) дахоп,
                                                                                                        1 слова – 1 б.

5.  Выпішыце са сказа  ўсе  магчымыя словазлучэнні  і  зрабіце  іх сінтаксічны разбор.
(10 балаў)

 Невялікія  рэшткі снегу хутка раставалі пад промнямі сонца.
                                                                                    1   разбор словазлучэння – 2 б.                                                                                                                                       
                                                                                          Усяго – 10 б.
  
      6.  Адзначце нумары дзеяслоўных словазлучэнняў (3 балы)

1)     пабеленыя сцены,                    4) чытанне лежачы,   
2)     напісаць сачыненне,                5) хуткая  хада,
3)     хутка вярнуцца                        6) сустрэцца на вуліцы.
                                                                                                    1 слова – 1 б. 
                                                                                                        
 7.  Адзначце нумары словазлучэнняў, у якіх словы звязаны сувяззю прымыкання:(3 балы)

       1) паважаць бацькоў,
2) робячы справу,
3) жаданне выспацца,
4) пісаць старанна,
5) сці не спяшаючыся,
6) слухаць радыё.
                                                                                                   1 словазлучэнне – 1 б.
                                                                                                        
        8. Запішыце словазлучэнні па-беларуску.( 4 балы)

1) Два молодых человека –
2) Оба брата –
3) Поехаць за сеном –
4) Благодарить  родителей –                                                                                       
                                                                                                    1 словазлучэнне – 1 б.
                                                                                                    
     9. Адзначце нумары словазлучэнняў, якія могуць адначасова ўжывацца як свабодныя, так і несвабодныя. (4 балы)

1) Вісець на павуцінцы.
2) З’езд пісьменнікаў.
3) Віляць хвастом.
4) Дамоклаў меч.
5) Закручваць гайкі.
6) Вады не замуціць.                                                                1 словазлучэнне – 1 б.
                                                                                                   


10.        Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову: (7 балаў)
    Широкая дверь, бронзовая медаль, песчаная насыпь, большая охапка дров, приподнятая в удивлении бровь,  порванный карман, очередная перепись населения.



                                                                     Максімальная колькасць балаў – 42 балы.


Заданне 1. Устаўце прапушчаныя літары.
        Прац..с, м..та, Морз.., праж..ктар, ш..рстка, ..кспарт, пліс.., суфл.. .
Заданне 2. Запішыце аднаслоўным адпаведнікам  па-беларуску.
        Скатерть, отчим, стадо овечек, жемчуг, медикаменты, далёкий предок. 
Заданне 3. Падбярыце сінонімы да выдзеленых слоў у вершаваных радках:
        Спрачацца з ёй – ці хопіць духу?
        Гуляе ў полі завіруха.
        Завея лютая шалее.
        Яе не скончыцца ўлада?
        І замятае далягляды.
Заданне 4. Вызначце, колькі зычных гукаў у кожным слове.
        Аб’ездчык, здароўе, добрушскі, дожджык, заімшэць.
Заданне 5. Растлумачце значэнне наступных фразеалагізмаў:
1) біць у хамут  –
2) хварэць на пана
3) за дзедам шведам
4) кату па пяту –
5) табаку важыць –
Заданне 6. Дапішыце беларускія прымаўкі:
          1. Прыйшоў Пятрок  – … . 2. Рыхтуй сані летам, а … . 3. Зімовы дзянёк, што … . 4. Жураўлі ляцяць высока – … . 5. Дарагая тая хатка, дзе … .
Заданне 7. Вызначце словазлучэнні.
а) сумленны чалавек;              г) пра рыбака;     
б) вецер дзьмуў;                      е) дваццаць тры;
в) доўгі і кароткі;                    ж) восьмы часопіс.
д) кранала твар;
Заданне 8. Запішыце, як называецца мастацкі прыём, калі нежывым, неадушаўлёным прадметам і з’явам надаюцца ўласцівасці чалавека або жывых істот.
1. Антытэза.                                     3. Гіпербала.
        2. Увасабленне.                                4. Метафара.
Заданне 9. Устаўце прапушчаныя словы ў вершаваных радках. Запішыце назву твора, аўтара.
Зноў верасень –                                         Мне даспадобы
Запаслівы … –                                           Верасень заўжды.
Шчыруе па імшастых …                            І не таму, што я ў ім нарадзіўся.
Трымціць раса на звонкіх павуцінах,                  У верасні мне свет увесь …
І травастою пах яшчэ не знік.                    У спеласці сакоўнай – малады. 




Заданні другога этапу абласной алімпіяды навучэнцаў 4-9 класаў
па беларускай мове і літаратуры
2015/2016 навучальны год
6 клас
Заданне 1. Затранскрыбіруйце прапанаваныя словы:
Мох і кветкі, у бочцы, без жалю, на фронце, лебедзь.
Заданне 2. Утварыце словазлучэнні:
        Белы ад (іней), бохан (хлеб), вядро (цэмент), жадаць (поспех), намяло (снег), поле каля (лес), сабраць многа (галлё), убачыць (вожык).    
Заданне 3. Знайдзіце і выпраўце памылкі ва ўжыванні формаў займеннікаў.
        Зарубі сябе на носе, браць праз сабе, самому вялікаму начальніку, нехто іншы не цікавіў, дараваць яго, здзекавацца над табой, каля самога берага, ніякі невядомы почырк, маі планы, даў сабе зарок.
Заданне 4. Выпішыце  фразеалагізмы ў першы слупок, прыказкі – у другі.
        Выйсці сухім з вады, запас вады не чыніць, адклад не ідзе ў лад, душа ў душу, як гукнеш, так і адгукнецца, зарубіць на носе, ваўкоў баяцца – у лес не хадзіць, з галавы вылецець, прысядзь: госцем будзеш, куды Макар цялят не ганяў, на адной назе, па абедзе госць едзе.
Заданне 5. Выпішыце сказы,  у якіх ужыты прыметнікі  ў вышэйшай ступені параўнання. Вызначце іх сінтаксічную ролю ў сказе.
1. Бліжэйшая вёска была кіламетраў за восем.
2. Найлепшую ў свеце жанчыну люблю і да сэрца тулю.
3. Тут настане самае важнае і самае цяжкае.
4. Велізарны механізм гадзінніка Крамлёўскіх курантаў выкавалі даўнейшыя майстры.
Заданне 6. Напішыце па два словы, якія маюць наступную будову. Абазначце марфемы.
        1. Прыстаўка – корань – канчатак.
        2. Прыстаўка – корань – суфікс – суфікс – канчатак.
Заданне 7. Знайдзіце адпаведнае тлумачэнне назвам адзення.
1. Вэлюм.                               4. Жупан.
2. Камізэлька.                        5. Кубанка.
3. Намітка.                             6. Магерка.
1. Даўнейшае верхняе мужчынскае і жаночае адзенне з каляровага сукна ў палякаў, беларусаў і ўкраінцаў.
2. Кароткая адзежына без рукавоў і каўнера, якую надзяваюць на сарочку ці блузку.
3. Высокая валеная мужчынская шапка, род капелюша без палёў.
4. Жаночы галаўны ўбор у выглядзе хусткі з саматканага тонкага палатна.
5. Частка жаночага шлюбнага (белы) або жалобнага (чорны) убору.
6. Шапка са смушкавым аколышам і плоскім верхам.


Заданне 8. Якім членам сказа з’яўляецца інфінітыў? Выпішыце яго са сказа і абазначце графічна.
1. Пераплыць возера было нялёгка.
2. Дзеці любяць слухаць казкі.
3. Прывычка чытаць мне прывіта з дзяцінства.
Заданне 9. У кожным сцверджанні знайдзіце памылку.
1. Харэй, анапест, ямб – духскладовыя стопы ў вершах.
2. М.Лермантаў, Н.Гілевіч, Р.Барадулін – беларускія паэты.


  

Заданні другога этапу абласной алімпіяды навучэнцаў 4-9 класаў
па беларускай мове і літаратуры
2015/2016 навучальны год
7 клас
Заданне 1. Адзначце словы, у якіх прапушчана адна з падоўжаных літар.
        Аблі..а, левабярэ..а, кара..і, кало..е, ва..а, то..а, ка..ектыў, гру..а, запе..а, асяро..е, ма..а, Жа..а.
Заданне 2. Затранскрыбіруйце прапанаваныя словы:
малацьба, экзамен, падзвіжнік, як звалі, сястра і брат.
Заданне 3. Выпраўце памылкі, запішыце правільна.
        Працаваць у друкарне, стаяць на плошчэ, гняздо на страхе, мыцца ў   лазне, выстава ў галерэе, каша ў міске, падняцца на хвале, стаяць на падлоге, затрымацца на працэ, есці на кухне.
Заданне 4. Да слоў анархія, міраж, нервовы падбярыце і запішыце ўласнабеларускія антонімы.
Заданне 5. Замяніце фразеалагізмы адпаведнымі па сэнсе словамі.
        Паехаць са смеху, плячо ў плячо, язык прыкусіць, біць паклоны, пусціць слязу, трымаць вуха востра, быць на сёмым небе, пускаць туман у вочы.
Заданне 6. Запішыце назвы гарадоў, пераставіўшы літары.
        Скмін, скцевіб, надрог, гіўмалё, рэбтс, мельго.
Заданне 7. Раскрыйце дужкі і запішыце словы: разам, асобна ці праз злучок.
        (На)многа,  (у)двух, (што)дзень, (паў)агарода, (па)другое, дзе(ні)дзе, (усё)(ж)такі, (хто)сьці, (абы)якавы, (усё)роўна, (як)раз, (па)суседску.
Заданне 8. Вызначце назву твора, пра які ідзе гаворка,  яго аўтара і галоўнага героя.
Тэма мастацтва і мастака. Выразнік народнага светапогляду, неадольнага імкнення народа да справядлівасці, народнага жыцця.
Князь – увасабленне зла. Сутыкненне духоўнасці, маральнасці, гуманізму з бездухоўнасцю, эгаізмам і бесчалавечнасцю – галоўны канфлікт твора. Маральная перамога галоўнага героя: “Толькі дум не скуеш ланцугамі!”. Рамантычны характар сюжэта і вобразаў, сувязь з фальклорам.
Заданне 9. У якіх сцверджаннях дапушчаны памылкі?
1. Да міфічных істот можна аднесці Сварога, Лесавіка, Перуна, Дамавіка.
2. Эпітэт – гэта вобразнае азначэнне прадмета, з’явы.
3. Аўтар твора “Меч князя вячкі” – Леанід Дайнека.
4. Данік і пані Мар’я – героі твора “Палескія рабінзоны”.
5. Аўтар верша “Рэквіем па кожным чацвёртым” – Анатоль Грачанікаў.

  


Заданні другога этапу абласной алімпіяды навучэнцаў 4-9 класаў
па беларускай мове і літаратуры
2015/2016 навучальны год
8 клас
Заданне 1. Затранскрыбіруйце прапанаваныя словы:
            з ветрыкам, матчына, без смерці, вучышся, кот і сабака.
Заданне 2. Пастаўце назоўнікі ў патрэбнай форме.
          1) Ісці па (дорога, ралля, сцяжынка, просека, зямля);
         2) Гаварыць аб (сястра, Марыя, Таццяна, гаспадыня, бабка).
Заданне 3. Знайдзіце і выпраўце памылкі ў сказах:
          1. Ад Луніна і назва Лунінец паходзе. 2. Неяк адзін с жыхароў Луніна адзяліўся ад сваякоў.  3. Унукі і праўнукі будаваліся па сусецтве, жылі побач. 4. С хутара вырасла, акружаная лясамі, веска, за якой захавалася назва Лунінец, як памяць аб яе заснавальніку, першым пераселенцы Лунінцу.
Заданне 4. Да фразеалагізмаў падбярыце аднаслоўныя прыслоўі:
Ні свет ні зара –          у момант вока –              абы з рук –
Як кот наплакаў –        час ад часу –                  рукой падаць –
Заданне 5. Да іншамоўных слоў першага слупка падбярыце беларускамоўныя сінонімы з другога слупка.
Парытэт                                успаміны
дэфіс                                      памочнік
антракт                                  раўнапраўе
вернісаж                      перапынак
мемуары                                злучок
асістэнт                         выстава
Заданне 6. Якой часцінай мовы з’яўляеццца  слова калі  ў прапанаваным сказе:
         Калі ўжо прыйдзе тое лета?
         А) назоўнікам;             г) прыслоўем;
         Б) прыметнікам;           д) злучнікам.
         В) займеннікам;
Заданне 7. Вызначце двухсастаўныя сказы.
1) Вечарэе.
2) Трэба ж было навучыць гэтую галаву садовую.
3) Свет дрымотай ахутала ціша нямая. 
4) Стук сэрца.    
5) Вясна шумлівая.
Заданне 8. Адзначце правільныя сцверджанні:
         1) Арфаграфічныя слоўнікі вызначаюць правільнае напісанне слоў.
2) Да спецыяльнай лексікі адносяцца толькі тэрміны.


3) Пасля апострафа і мяккага знака літары е, ё, ю, я, і абазначаюць  два гукі.
4) Суфіксы інфінітыва зяўляюцца формаўтваральнымі.
5) У безасабовым сказе ролю выказніка могуць выконваць толькі прыслоўі.
Заданне 9. Назавіце аўтара  твора. Устаўце прапушчаныя словы.
         Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Каб ..-..  яго ніць
віць і далей – любоўю, ..  дзейнай
ды словам, што ад справы неаддзелена.
         Тварыць!
Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Надзеяй, праўдай,  ..  парываннем,
высакародным, ..  намаганнем,
што потым зоркай у вяках гарыць.
         Тварыць!


Комментариев нет:

Отправить комментарий