Навукова-даследчая праца

Даследчая работа "Уласныя імёны ў прыказках і прымаўках"

Пры вывучэнні прыказак і прымавак на ўроку беларускай літаратуры нас вельмі зацікавілі гэтыя крупінкі народнай мудрасці,  у якіх сустракаюцца ўласныя імёны чалавека. Як аказалася, ужыванне ў іх уласных імёнаў з’яўляецца адной з іх спецыфічных асаблівасцей: яны важныя, бо канкрэтызуюць пэўную якасць, паказваюць добрыя рысы, а таксама і недахопы чалавека. Напрыклад, прыказка “Атаўка – сену прыбаўка, не ўмеў касіць Саўка” характарызавала няўмелага і няўдалага гаспадара. Саўка – форма раней распаўсюджанага мужчынскага імя Сава, форма памяншальна-ласкальная і гутарковая. Імя Саўка выкарыстана ў прыказцы, перш за ўсё, для таго, каб зарыфмаваць сказ: Саўка – прыбаўка. Але ці толькі ў рыфме справа? Ці захоўваецца ў іншых прыказках вобраз персанажа з імем Саўка як няўдакам, нават гультаём?
Нас зацікавіла пытанне: імёны ў прыказках выкарыстоўваюцца для рыфмы і сугучча, атрымліваючы пры гэтым абагульняючае, тыпавое, агульнае значэнне, ці ж прымавачная характарыстыка непарыўна звязана з канкрэтнымі асабовымі імёнамі.
Тэматычная група прыказак з уласнымі імёнамі, якая налічвае дзясяткі моўных адзінак, зацікавіла нас. Мы вырашылі даследаваць іх і паглядзець, ці прасочваецца характарыстыка пэўнага імя ў розных прыказках і прымаўках, у якіх яно ўжыта. Гэтая праблема і ляжыць у аснове нашай працы, якая ставіць наступную мэту: прааналізаваць беларускія прыказкі і прымаўкі, якія маюць у сваім складзе ўласныя імёны, а таксама ролю імёнаў у іх.
У працэсе працы мы вырашалі наступныя задачы:
1) глыбей вывучыць беларускі фальклор;
2) сістэматызаваць веды аб малых жанрах вуснай народнай творчасці;
3) прааналізаваць тэматычную групу прыказак і прымавак, якія ўключаюць у сваю структуру асабовыя імёны;
4) класіфікаваць прыказкі, якія змяшчаюць антрапонімы;
5) высветліць, якія рысы характару чалавека знайшлі адлюстраванне ў дадзеных моўных адзінках;
6) скласці прэзентацыю “Уласныя імёны ў прыказках і прымаўках” для выкарыстання на занятках па беларускай літаратуры і правядзенні пазакласных мерапрыемстваў.
Аб’ектам нашага даследавання з’яўляецца кніга “Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы”, складзеная Ф. Янкоўскім.
Прадметам даследавання – прыказкі і прымаўкі, якія ўключаюць у сваю структуру асабовыя імёны.
У ходзе выканання даследавання намі выкарыстаны такія метады, як вывучэнне навуковай і даведачнай літаратуры па беларускаму фальклору, праца са зборнікамі прыказак і прымавак, аналіз сабранага матэрыялу, класіфікацыя прыказак і прымавак, якія змяшчаюць антрапонімы.
Актуальнасць дадзенай работы заключаецца ў тым, што выкарыстанне ў маўленні прыказак і прымавак з асабовымі імёнамі з’яўляецца паказчыкам узроўню адукаванасці чалавека. Школьная праграма прадугледжвае знаёмства з гэтай тэматычнай групай ужо з пачатковай школы, але не прадугледжвае глыбокага вывучэння іх, хоць у алімпіядных і конкурсных працах сустракаюцца заданні на праверку ведаў прыказак і прымавак, у тым ліку, якія ўключаюць у сваю структуру асабовыя імёны.

  1. 1.      Роля імя ў жыцці чалавека 

Імя (сваё ці блізкага чалавека) дорага нам. Калі мы чуем знаёмае імя, мы не задумваемся аб яго значэнні і паходжанні, мы ўяўляем сабе чалавека, пра якога гаворым або да якога звяртаемся. Народ вельмі правільна ацэньвае імя чалавека, зазначаючы, “Не глядзі на мянушку – глядзі на птушку”. Так  гаворыцца ў адной з беларускіх прыказак. Аднак мы павінны вывучаць гісторыю свайго імя, яго паходжанне, сэнс і значэнне гэтак жа, як мы павінны ведаць родавыя карані сваёй сям’і і краіны. Наша імя – гэта і гісторыя беларускага народа, і састаўная частка беларускай мовы.
Роля імя ў жыцці чалавека вельмі вялікая. Кожнага можна назваць не інакш як па імені, таму ўсе яго добрыя або дрэнныя ўчынкі робяцца здабыткам галоснасці дзякуючы імені. Адсюль магчымасць пераноснага ўжывання слова імя. Кажуць: у яго добрае імя альбо: не ганьбі майго імя і г.д., маючы на ??ўвазе: ён добры чалавек, ці не ганьбі мяне.
Істотную ролю ў зносінах людзей імёны адыгрывалі ва ўсе эпохі. Таму і немагчыма ўявіць лексіку якой-небудзь мовы без уласных імёнаў. Асабовыя ўласныя імёны людзей (антрапонімы) уяўляюць сабой частку гісторыі і агульначалавечай культуры, так як у іх адлюстроўваюцца побыт, вераванні, спадзяванні, фантазія і мастацкая творчасць народаў, адгалоскі самых старажытных міжплемянных міграцый, гістарычныя кантакты. Цікавасць да імёнаў, веданне іх паходжання і сэнсу выхоўваюць пачуцці патрыятычнай датычнасці, любоў да радзімы, да народа, яго мовы і культуры зносін.

2. Імёны ў беларускіх прыказках


2.1. Імя ў прыказцы як сродак рыфмавання ў структуры ўстойлівага выслоўя


Паэтычная творчасць, прадстаўленая прыказкамі і прымаўкамі, праўдзіва адлюстроўвае самабытны, багаты розум беларускага народа, яго вопыт, погляды на жыццё, на прыроду, на грамадства. У вуснай моўнай творчасці народ захаваў свае звычаі і традыцыі, спадзяванні і надзеі, высокія маральныя якасці, нацыянальную гісторыю і культуру.
У беларускім фальклоры шырока выкарыстоўваюцца ўстойлівыя выслоўі з уласнымі імёнамі, якія вызначаюць паводзіны чалавека, асаблівасці яго характару. Асабовыя імёны з’яўляюцца знешнім адзеннем прыказак. Яны большай часткай узятыя для рыфмы, сугучча, меры: такія, напрыклад, прыказкі, у якіх памінаюцца: Рыгоры – горай, Цімошка – кошка, Федзька – рэдзька, Фядота – работа і інш. Наўрад ці каму-небудзь прыйдзе ў галаву шукаць сюжэты гэтых устойлівых параўнанняў: ясна, што яны абумоўлены выпадковымі асацыяцыямі пад уплывам рыфмы. “Рады Мітрафан, апрануўшы чужы кафтан”; “Рады Філат, што справа ідзе на лад”; Рады Якаў, што пірог з макам”. Прыказкі падкрэсліваюць выпадковасць імя. Адно імя магло замяняцца іншым. Імя выбіралася ў большасці выпадкаў пад рыфму і толькі ў нязначнай ступені стварала абагульнены вобраз чалавека.
Аднак ёсць прыказкі і прымаўкі з імёнамі, якія сталі пастаяннай характарыстыкай. Так імя Макар у прыказках і прымаўках набыло значэнне прастак, няшчасны, забіты чалавек: “На грэшнага Макара шышкі валяцца”, “На беднага Макара ўсюды бяда напала”. З імем Васіль звязана ўяўленне пра лянівага чалавека, які больш есць, чым працуе: “Наш Васіль на работу не сіл, а як клёцкі ў малаку – за чатырох павалаку”. Няўмекам, лайдаком, гультаём, які не паважае працу, паўстае Саўка: “Атаўка – сену прыбаўка, ды не ўмеў скасіць Саўка”, “На воўка толькі слава, а авец цягае Сава”, “На воўка памоўка, а Саўка авечкі крадзе”, “Не меў Саўка клопату, дык жонку ўзяў”.
 

2.2. Імя ў прыказках і прымаўках як абагульненне характэрных уласцівасцей чалавека

Значэнне асабовага імя ў структуры прыказкі і прымаўкі адрозніваецца ад імя ў штодзённых зносінах. Адсутнічае звыклая сувязь імя з канкрэтным чалавекам. Прыказка ўжываецца ў жыцці да канкрэтнай сітуацыі і да канкрэтнай асобы, у якой ёсць сваё ўласнае імя, якое не супадае з імем у прыказцы. Менавіта гэтым сутыкненнем двух імёнаў – сапраўднага і несапраўднага – дасягаецца абагульненне. Гаворка ў прыказцы, калі яе ўжываюць у жыццёвай сітуацыі, ідзе не пра Саўку, Мікіту, Грышку, Макара і г.д., а пра канкрэтнага чалавека, які паступае так, як паступаюць Саўка, Мікіта, Грышка, Макар і г.д. Антрапонім набывае абагульнены сэнс, становіцца агульным. Развіццё вобразнай асновы імя, яго пераасэнсаванне адбываецца на аснове выпадковых асацыяцый. У далейшым гэтыя асацыяцыі замацоўваюцца ў народнай памяці як абагульненне якіх-небудзь уласцівасцей чалавека.
Сацыяльная адзнака многіх імёнаў глыбока асела ў мове. Нярэдка веданне гэтай ацэнкі дапамагае зразумець прыказку.
У асобных прыказках і пымаўках антрапонім захоўвае сувязь з рэальнай гісторыяй. Напрыклад, у кнізе Носовича Н. “Сборник белорусских пословиц”даецца такое тлумачэнне прымаўцы “На вяку ўсяго нажывешь, Кузьму татай назавеш”: калі абставіны прымушаюць пакланіцца таму, каму не хацелася б. Прымаўка пайшла ад наступнага аповеду: “ Адзін пасынак, які з малалецтва прывык называць свайго  айчыма па імені Кузьмой,  калі падрос, не пакідаў сваёй звычкі. Але аднойчы, везучы з айчымам па возу пшаніцы ў снапах, пасынак наехаў на касагор. Воз перавярнуўся на яго. Пасынак стаў клікаць на дапамогу свайго Кузьму, які ехаў паперадзе, але айчым не адклікаўся. Тады ён закрычаў: “Тата, тата! Дапамажы мне вылезці!” Айчым спыніўся, каб вызваліць пасынка. А калі прыехаў дадому сказаў аб гэтым здарэнні: “На вяку ўсяго нажывеш, Кузьму татай назавеш”.
Але ў большасці, мы бачым, што імя ў прыказках і прымаўках з’яўляецца абагульненнем характэрных уласцівасцей чалавека з такім імем.
Значную колькасць прыказак і прымавак складаюць тыя, у якіх выкарыстоўваюцца імёны хрысціянскіх святых. І гэта невыпадкова. Людзі здаўна назіралі за жыццём прыроды, звярталі ўвагу на ўзаемасувязь розных з’яў у навакольным свеце. Паступова народнае свядомасць злучыла разам каляндар прыроды і праваслаўныя святы. “Прыйшоў Бутрамей– жыта на зіму сей” (7 верасня), “Прыйшоў Мікола – сей, не пытайся ні ў кога” (22 мая), “Сей лён на Галену, будзе кашуля па самае калена” (3 чэрвеня), “На Тодара раса – канапель паласа” (25 чэрвеня), “Прыйшоў  Пятрок (12 ліпеня) – апаў  лісток, прыйшоў  Ілля (2 жніўня) – апалі два, прыйшла Прачыстая (14 кастрычніка) – увесь лес ачысціла, прыйшоў Спас (19 жніўня) – усяму час” і інш.

3Аналіз тэматычнай групы прыказак і прымавак, якія ўключаюць у сваю структуру асабовыя імёны

Прыказкі ў народным побыце адыгрываюць важную ролю: яны служаць кіруючымі прынцыпамі дзейнасці, на іх спасылаюцца ў апраўданне сваіх учынкаў і дзеянняў, імі карыстаюцца для абвінавачвання або выкрыцця іншых. Таму немалаважна ведаць значэнне прыказак, якія змяшчаюць у сваім складзе ўласныя імёны. У ходзе даследавання намі прааналізавана тэматычная група прыказак і прымавак, якія ўключаюць у сваю структуру асабовыя імёны, прадстаўленая ў зборніку “Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы”, складзеным Ф. Янкоўскім.
Намі разгледжана больш за 20000 прыказак і прымак. З гэтага моўнага матэрыялу адабрана для даследавання 227 устойлівых выслоўяў, у якіх выкарыстана 102 асабовых імёнаў, 26 жаночых і 76 мужчынскіх. (Дадатак 1). Пераважная большасць імёнаў, якія ўжываюцца ў аналізаваных прыказках і прымаўках не з’яўляюцца спрадвечна беларускімі. Па паходжанні гэта старажытнаяўрэйскія, старажытнагрэчаскія, лацінскія імёны. Амаль палова імёнаў – гэта імёны хрысціянскіх святых.
Самае распаўсюджанае імя ў прыказках і прымаўках –  Юрый, яно сустракаецца 16 разоў. Побач з ім па частаце ўжывання імя Мікалай (ужываецца 14 разоў). На трэцім месцы стаіць імя Ян – яно сустракаецца 13 разоў. У большасці з дадзеных прыказак гутарка ідзе аб хрысціянскіх святых. А самі выслоўі выступаюць у ролі мудрых дарадцаў селяніну ў гаспадарцы. Сярод жаночых імёнаў на першым месцы імя Ганна (яно згадваецца як імя хрысціянскай святой, а таксама як гультайкі і няшчырая ў каханні), яно зарэгістравана 6 разоў, далей ідзе імя Агата (любіць пагуляць, дбайная гаспадыня) – 5 прыкладаў і Праскоўя – 3 прыклады (неласкавая, непрыветная). (Дадатак 2).  
У 142 моўных адзінках асабовыя імёны ўзятыя для рыфмы, сугучча. Напрыклад: “Гуляй, Агата, – заўтра свята”, “Агата – дзяўчына небагата, па мястэчку ходзіць, хлопцаў за ручкі водзіць”, “Пайшлі ў сваты да сляпой Агаты”, “Была б Агата, а будзе хата”, “Аддам на свята Адам”, “Святы Амос цягне ўгару авёс”,  “Дзе Андрэй ды Тамаш, там цэлы кірмаш”, “Багаты Аўдзей, поўна хата дзяцей”, “Любіў Ганулю, а атрымаў дулю”, “Адзін сынок Юзік і той – як гарбузік”, “Я за свайго Кузьму і дзесяць вазьму, а ты сваю Кацярынку вазі па рынку” і інш. У дадзеных прыказках рыфма да імені невыпадковая: яна  з’яўляецца характарыстыкай: Агата – небагата,  Тамаш – кірмаш,  Парася – напілася, у Параскі – ні ласкі, Аркадзь – не гадзь, Лявон – вон, Марынцы – па старынцы і інш. У 85 прыказках і прымаўках рыфмуюцца не імёны, а іншыя словы, праз якія ствараецца вобразнасць. Таму ўласныя імёны маюць больш абагульнены сэнс. Напрыклад: “Цікавы, як Марцін да кавы”, “Юр’я гваздзіць, а Мікола масціць”, “Да Міколы не сей грэчкі, не стрыжы авечкі”,  “Міллян рэпу жрэ, Андрэй каноплі трэ”, “Схілілася елачка да дуба, час табе, Насцечка, да шлюба”, “Павел такі, што як яму ні гадзі, а ён усё глухі”, “Тады Юзік ажэніцца, як лысы вол ацеліцца”, “Пажывеш – і Кузьму бацькам назавеш” і інш. (Дадатак 3).

Вывад

 Прааналізаваўшы тэматычную групу прыказак і прымавак, якія ўключаюць у сваю структуру асабовыя імёны, можна зрабіць наступныя вывады:
Прыказкі ў народным побыце адыгрываюць важную ролю: яны з’яўляюцца дарадцамі ў сельскагаспадарчай працы, прадказальнікамі будучага ўраджаю; на іх спасылаюцца ў апраўданне сваіх учынкаў і дзеянняў, імі карыстаюцца для абвінавачвання або выкрыцця іншых.
Уласныя асабовыя імёны ў прыказках важныя, так як яны канкрэтызуюць пэўную якасць, дапамагаюць параўноўваць розных людзей і паказваюць добрыя якасці і недахопы чалавека.
Пераважная большасць імёнаў, якія ўжываюцца ў прыказках і прымаўках, не з’яўляюцца спрадвечна беларускімі, яны запазычаны са старажытнагрэчаскай, старажытнаяўрэйскай, лацінскай моў.
Самымі распаўсюджанымі імёнамі ў прыказках і прымаўках з’яўляюцца імёны Юрый, Мікалай, Ян, Ганна, якія часцей звязаны з вобразамі хрысціянскіх святых.
У беларускім фальклоры шырока выкарыстоўваюцца ўстойлівыя выслоўі, у якіх асабовыя імёны ўжыты для рыфмы і сугучча: Рыгоры – горай, Цімошка – кошка, Федзька – рэдзька, Фядота – работа і інш.




 “Вобразы і сімвалы народнага ручніка”


 Мэта: даследаваць народныя ручнікі, якія знаходзяцца ў этнагарафічным музеі, вышыць ўзоры, элементы арнаменту ручнікоў, і спазнаць сімволіку арнаменту беларускага ручніка і іх абрадавае выкарыстанне.

Задачы:
- вызначыць рытуальнае выкарыстанне ручніка, спосаб вырабу і аздаблення;
- выявіць асаблівасці ўзораў паводле колеру,
характару малюнка і яго размяшчэння;
- развіваць уменне самастойна даследаваць і
здабываць веды з розных крыніц і выкарыстоўваць
іх ва ўласнай дзейнасці;
-выхоўваць паважлівыя адносіны, клопат, цікавасць да культурных
здабыткаў свайго народа;
- навучыцца вышываць узоры ручніка

 Аб’ект даследавання: беларускі народны ручнік,
 арнамент вышытых і вытканых ручнікоў


 Гіпотэза: беларускі ручнік – верны спадарожнік беларусаў. Ручнiк адлюстроўвае гiсторыю народа, яго дух, творчыя памкненнi i мастацкае светаўспрыманне. Гэта найкаштоўнейшы здабытак беларускай культуры i мастацтва. Загадкавымi знакамi арнаменту, магiчнай абрадавай сiлай i хвалюючай вобразнай мовай мастацтва ручнiк прадаўжае прымаць удзел у нястомным дыялогу культуры мiнуўшчыны i будучынi.



 Змест
1.     З гісторыі беларускага ручніка
2.     Магічная сіла ўзораў народнага ручніка
3.     Сімволіка колераў
4.     Неразгаданыя таямніцы ручнікоў
5.     Узоры
6.     Узоры ўраджаю і ўрадлівасці
7.     Узор Маці
8.     Узор кахання
9.     8.Узор роднай прыроды
10.  З гісторыі беларускага ручніка
Праходзяць гады, мяняюцца густы, на змену рукам чалавечым прыходзяць машыны, створаныя тымі ж рукамі… Але пакуль побач з чалавекам будзе жыць пачуццё прыгожага, імкненне да натуральнага, сапраўднага - будзе жыць ручнік, бо спрадвечнае застаецца вечным.
         Людзі, ведайце: ручнік жыве!
         Памятайце, людзі: ручнік хоча жыць.
         Няхай спрадвечнае застаецца вечным!
На ручніку падносяць хлеб-соль , калі вітаюць дарагіх гасцей, таму што ручнік – сімвал чысціні, цяпла беларускай зямлі і роднай хаты.
З каласкоў жытневых ён сатканы,
Наш ручнік, наш беларускі ўзор,
Васільком, пралескай вышываны,
Хвалямі блакітнымі азёр
Зіхаціць ручнік наш саматканы,
Родны беларускі наш узор,
І глядзіш, глядзіш зачараваны
На дзівосны, казачны ўзор.

Магічная сіла ўзораў народнага ручніка

Ручнік цесна звязаны з жыццём чалавека з моманту яго нараджэння і да моманту яго рытуальнай "пераправы" ў мір продкаў. Акрамя таго, ён суправаджаў чалавека ў паўсядзённых дзеяннях з самай раніцы і да позняга вечара. Усходнія славяне раздзялялі гэты цудоўны твор чалавечых рук на 4 тыпы, кожны з якіх меў сваю сферу выкарыстання. Самым простым па вырабе лічыўся ручнік-"уціральнік", якім у паўсядзённым жыцці выціралі рукі і твар. Як правіла, ён не меў арнаментальнага ўпрыгожання. Насупраць, самым высокім статутам надзяляўся ручнік-"набожнік", якім упрыгожвалі чырвоны кут хаты, накрываючы абразы з выявай Багародзіцы, Іісуса Хрыста ці найбольш шануемых святых, напрыклад, Мікалая-Цудатворца. Яшчэ адным відам ручнікоў была "намітка" – своеасаблівы галаўны ўбор беларускіх жанчын. З'явіцца немаўлятку на свет дапамагала бабка-павітуха. Як толькі яна ўваходзіла ў хату (часцей за ўсё жанчына нараджала ў бані), яна вешала каля ўваходу ці ў галавах парадзіхі ручнік, у арнаменце якога былі выявы Маці-радзіцельніцы, берагіні ці парадзіхі і дзіця. Адразу пасля нараджэння бабка-павітуха амывалі немаўлятка, спавівала яго ў тонкі ручнік і клала на стол. Сімволіка абрадавага дзеяння даволі празрыстая: у сям'і з'явіўся яшчэ адзін "рот", і яго тут жа "прывязвалі" да таго сакральнага месца, за якім па некалькі разоў за дзень збіралася ўся сям'я. Менавіта таму, перад тым як блаславіць дачку на шлюб, бацька тройчы абводзіў яе вакол стала (рытуальнае развітанне з сям'ёй), апаясаўшы спецыяльным ручніком. Ручнікамі перавязвалі пары хросных бацькоў жаніха і нявесты, якія выконвалі пачэсныя абавязкі сватоў. З хлебам-соллю, якая была на ручніке, праводзілі і сустракалі маладых на парозе хаты. Ручнік, на якім маладыя стаялі ў храме ў час вянчання, надзяляўся самым высокім абрадавым статутам. Яго захоўвалі ўсё жыццё, як залог шчаслівага сямейнага жыцця Даволі цікавы абрад, які праводзяць у некаторых рэгіёнах Беларусі і сёння. Пасля таго, як падзялілі каравай, маці маладога расцілала ручнік, на якім маладыя стаялі ў храме.
Кожны з абрадавых ручнікоў меў свой арнамент. Расшыфраваць гэты "тэкст" даволі складана. Аднак ўжо сёння з'яўляецца відавочным той факт, што ручнік быў духоўным увасабленнем Нябеснага Млечнага шляху, па якому на працягу года рухалася Сонейка. Цікава тое, што яшчэ і сёння жыве традыцыя саматканыя ручнікі, ручнікі, якія будуць удзельнічаць ці ўдзельнічалі ў абрадах пасля сціркі заварочваць у "трубы", "кацёлкі", нагадваючы знаходку археолагаў – старажытныя егіпецкія пісьмёны.


Сімволіка колераў

 Адной з важных характарыстык ручніка быў яго колер. Як правіла, ручнік меў два складаючых колеры – чырвоны і белы, прычым узоры чырвоных палёў ручніка былі сіметрычныя ў адносінах адзін да аднаго. У традыцыйнай культуры славян белы колер сімвалізаваў "пераход" з аднаго стану ў другі. Чырвоны – наадварот, адпавядаў стабільнасці, спакою. Ручнік з перавагай чырвонага колеру даволі часта выкарыстоўвалі знахары для лячэння "рожы".
 Па розных этнаграфічных крыніцах дзяўчына пачынала рыхтавацца да замужжа з дванаццацігадовага ўзросту і павінна была сваімі рукамі выткаць ад 25 да 40 ручнікоў, якія потым шырока выкарыстоўваліся ў многіх рытуальных сітуацыях.
 Любы з абрадавых ручнікоў перадваўся ад бабулі да ўнучкі. Умудроная вопытам бабуля перадавала зашыфраваныя ў геаметрычных фігурах веды аб сваім генеалагічным дрэве і яго ўбудаванасці ў свет старажытных традыцый. Ткалі ручнік звычайна ў пост. Ці перад тым як закласці аснову для будучага "шляху жыцця" жанчына абавязкова 3 дні пасцілася. Нашы продкі мелі строгае патрабаванне – цела і душа павінны ачысціцца ад грахоў, напоўніцца святлом і дабрынёй, паводзіны стаць стрыманымі і пачцівымі, спакойным і ўраўнаважаным. Лічылася, што рукі за гэты час напаўняюцца энергетыкай Сусвету.
Традыцыйныя касмаганічныя ўяўленні адлюстраваліся ў народным мастацтве, у прыватнасці мастацтве арнаменту.
Свая сістэма сімвалаў, звязаных з космасам, склалася ў беларускім народным арнаменце, які ўжываўся ў ткацтве і вышыўцы. Гэта — сімвалы зямлі, сонца, месяца, а таксама матыў яднання зямлі і сонца. Сонца там падаецца выявай ромба з прамянямі ва ўсе бакі.
А зямлю сімвалізуе ромб з прамянямі, скіраванымі ўнутр фігуры. Яднанне ж зямлі і сонца перадаецца праз укампанаванне аднаго з гэтых дэкаратыўных матываў у другі. Форму ромба меў і месяц, але без усялякіх атожылкаў.
Гэта асноўныя фігуры, якія, лічыцца, выяўлялі “касмічныя” сімвалы арнаментыкі беларускага народнага ткацтва і вышыўкі. Аднак, на наш погляд, да іх можна дадаць яшчэ адну сімвалічную фігуру. А менавіта — вядомую васьміканцовую зорку, ці не самы пашыраны матыў беларускай народнай арнаменткі. Вышытую чырвонымі ніткамі васьміканцовую зорку можна сустрэць на ручніках і ў Цэнтральнай Беларусі, і ў Панямонні, і ў Палессі, і ў іншых мясцінах. Гэты ўзор заўсёды ўпрыгожваў і каўнер мужчынскай кашулі, і падол жаночай спадніцы, і край фартуха. Вышывалі вялікімі васьміканцовымі зоркамі і святочныя абрусы. Васьміканцовая зорка як элемент аздобы зазвычай выкарыстоўвалася ў ткацтве — разнастайных посцілках, дэкаратыўных тканінах, тканых ручніках і абрусах. Пашырана яна і ў вырабах з інкрустацыяй саломкай. Бывае на яйках-пісанках. М.Кацар у сваёй кнізе дае тры значэнні сімволікі гэтай дэкаратыўнай фігуры: па-першае, вобраз маці, па-другое, вобраз чалавека і, па-трэцяе, сімвал ураджаю2 Здаецца, гэтыя значэнні не датычаць сістэмы “касмічных” сімвалаў. Але гэта толькі здаецца. Паспрабуем даказаць, што за гэтымі значэннямі хаваецца больш глыбокі сэнс, які цяпер забыты, але які можна выявіць паводле ўскосных прыкметаў. І гэты сэнс якраз звязаны з сімвалічным адлюстраваннем самога сусвету.
 Неразгаданыя таямніцы ручнікоў

Для нашага доказу трэба наогул звярнуцца да паходжання ў беларускай народнай арнаментыцы васьміканцовай зоркі. Гэты элемент геаметрычнага арнаменту лічыцца вельмі старажытным, таму яго паходжанне будзем шукаць у глыбі стагоддзяў.
Напэўна, першае, што можа прыйсці ў галаву: сустракаецца ў дэкаратыўным мастацтве іншых славянскіх народаў. І што мы скажам наконт гэтага пра нашых бліжэйшых суседзяў-славян? Калі мы прагледзім узоры рускай народнай вышыўкі ці ткацтва 3, то заўважым, што дэкаратыўны элемент у выглядзе васьміканцовай зоркі тут даволі рэдкі і, адрозна ад беларускіх народных вырабаў, мае параўнальна малыя памеры, адыгрывае нязначную ролю ў арнаментальных кампазіцыях. Праўда, на поўначы Расіі, асабліва ў Наўгародскай вобласці, васьміканцовыя зоркі ў вышываным арнаменце — меншая рэдкасць, але чаму гэта так, дазнаемся далей.
У арнаменце ўкраінцаў васьміканцовыя зоркі сустракаюцца часцей, чым у рускіх4, але і ў іх яны не адыгрываюць дамінавальнай ролі ў дэкаратыўных кампазіцыях і часцей за ўсё — невялікіх памераў. Паказальна, што арнамент з васьміканцовай зоркай звычайна сустракаецца ў паўночных абласцях Украіны, якія бліжэй да Беларусі, а з рухам на поўдзень назіраецца ўсё радзей.
У Польшчы такі арнамент можна сустрэць практычна толькі на Беласточчыне5, дзе жыло і жыве шмат беларусаў. На астатняй жа тэрыторыі краіны васьміканцовыя зоркі ў дэкоры зусім не ўжываюцца.
Гэтыя назіранні могуць прывесці да дзвюх здагадак: ці то арнамент з васьміканцовай зоркай быў уласцівы ў старажытнасці ўсёй усходнеславянскай народнай традыцыі, але рускія і ўкраінцы, адрозна ад беларусаў, з нейкіх прычын пазней сталі забывацца пра яго, ці то беларусы арыгінальныя ў выкарыстанні гэтага арнаменту і тыя нямногія выпадкі выкарыстання яго суседнімі славянскімі народамі з’явіліся пад уплывам беларускага народнага мастацтва.
месяц разглядаўся як вобраз чалавека, які атрымлівае ад месяца святло. І, па-трэцяе, месяц як жаночы сімвал азначаў жаночую пладавітасць, а адсюль — пладавітасць наогул і таму — урадлівасць зямлі. Цяпер, калі мы параўнаем гэтыя сімвалічныя значэнні месяца з тымі значэннямі, што, паводле ўяўлення беларускіх сялян, мела васьмі-канцовая зорка ў іх арнаменце, то заўважым, што яны цалкам супадаюць: жанчына-маці, чалавек, пладавітасць (ураджай). І можна зрабіць выснову, што хутчэй за ўсё ў глыбокай старажытнасці і ў беларускай народнай арнаментыцы ўзор васьміканцовай зоркі таксама меў сімвалічнае значэнне месяца з усімі сэнсамі, якія зыходзілі з гэтага паняцця: жаноцкасць (вобраз маці), вобраз чалавека, знак урадлівасці (ураджаю). Пазней жа ў беларусаў асэнсаванне гэтага ўзору як сімвала месяца страчваецца. (Месяц пачынае сімвалізавацца выявай ромба без прамянёў.) Але ўсе значэнні, якія нёс у сабе знак васьміканцовай зоркі ў якасці сімвала месяца, засталіся без усвядомленай сувязі з іх першапачатковым носьбітам. Аднак, тым не менш, паходжанне сімва-лічнага сэнсу васьміканцовай зоркі ў беларускай народнай арнаментыцы трэба звязваць менавіта з месяцам як адным з элементаў Космасу, адным з элементаў будовы сусвету.
Ручнік — рэч глыбока сімвалічная, шматзначная. Вышываная, узорыста вытканая тканіна здольная выклікаць у нас шмат пачуццяў і асацыяцый. Выраблены паводле законаў мастацтва, ручнік упрыгожвае паўсядзённасць і адначасова застаецца сімвалічным напамінам аб нябачных сувязях, што знітоўваюць асобнага чалавека з Богам, ягоным родам, продкамі. Сваёй прысутнасцю ў хатнім чырвоным куце ці ў царкве на абразах, на прыдарожным ці надмагільным крыжы ручнік адзначае тую прастору, у якой чалавек праз словы малітвы здольны ўзняцца да спасціжэння складаных сувязяў з Сусветам.
 Ручнік — гэта не проста кавалак палатна, не анучка. Гэта істота, у ім — магутная энергетыка. Нашы продкі рабілі ручнікі з нейкім пасылам. Напрыклад, калі вёсцы пагражала няшчасце, хвароба, жанчыны збіраліся ўсім светам і з заходу сонца да світання ткалі ручнік — абыдзённік. І людзі расказваюць, што тады праблемы абыходзілі іх.
 Усё жыццё нашага далёкага продка-земляроба звязана з прыродаю. Прырода давала яму усё неабходнае для жыцця: ежу, жытло, адзенне, лекі. І яшчэ яна дарыла яму... прыгажосць. Блакіт неба, ранішняя i вячаровая зара, сакавітая зялёная трава, палявыя кветкі, дрэвы, сонца, зоры, месяц,пра якія спявала ў сваей necнi рукадзельніца, — усё радавала вока сваім хараством i гармоніяй. У прыродзе браў свае ypoкi народны майстар.
... Посцілкі, ручнікі, абрусы iншыя тканыя i вышываныя рэчы — сваеасаблівая аповесць пра жьщцё народа i яго працу, шчасце i нястачы, мары i спадзяванні. Гэта i багатая скарбонка славянскай язычніцкай куль­туры. Нашы продкі былі людзі ўмелыя, практычны усё для свайго карыстання рабілі cваімi рукамі. Вось як піша пра гэта Барыс Сачанка ў сваей кнізе " Вечны кpyгазварот: " Кожная вёска — гэта сваеасаблівая дзяржава, з yciм сваім — моваю, звычаямі, норавамі i побытам. Ды дзе вёска – кожны гаспадар, кожная гаспадыня імкнуцца быць ва yciм незалежнымі, самастойымі, абыходзіцца без чыёй бы i якой бы там ні было дапамогі. Трэба былі саха, плуг, серп, калёсы, сані, сякера, граблі, піла, каса, лыжка, міска, гаршчок, вядро, дзежка, бочка — рабілі, трэба былі хамут, боты, світка, кажух, шапка, сарочка, штаны, рукавіцы— шылі; трэба былі вяроўка, лейцы — вілі; палатно, абрус, ручнікі , коўдра, посцілка — ткалі ...


                                     
 Беларускі ручнік адносіцца да тых прадметаў народнага мастацтва, якія належаць і мінуламу і сучаснаму. Папулярнасць яго нязменная, патрэба ў ім адчуваецца і ў нашы дні. Па-ранейшаму ручнік абавязкова прысутнічае ў найбольш важныя, пераломныя этапы жыццёвага шляху чалавека. Можна ўбачыць ручнік на вяселлі, хрэсьбінах, на выставах народнага мастацтва, бо менавіта ручнік з найбольшай яркасцю ўвасабляе нацыянальныя рысы арнаментальнага мастацтва, высокае майстэрства вышыўкі.
 У нашай школе створаны гісторыка-этнагарафічны музей. У ім сабрана больш дваццаці ручнікоў рознага прызначэння. Мне вельмі захацелася выявіць, сабраць, зберагчы, вывучыць тыя ўзоры народнай мастацкай творчасці, якія яшчэ захоўваюцца ў традыцыйным побыце. Я не толькі даследавала ручнік, своеасаблівасць арнаменту, але і паспрабавала з дапамогай бабулі вышыць асноўныя ўзоры. Мяне цікавілі асаблівасці ўзораў паводле іх колеру, характару малюнка і яго размяшчэння. Я збiрала звесткi аб абрадавым выкарыстаннi ручнiкоў, iх назвах у залежнасцi ад функцыянальнага прызначэння i мясцовых традыцый, назвах арнаменту, асобных частак i тэхнiках выканання
Кожны з абрадавых ручнікоў меў свой арнамент. Расшыфраваць гэты "тэкст" даволі складана. Аднак ўжо сёння з'яўляецца відавочным той факт, што ручнік быў духоўным увасабленнем Нябеснага Млечнага шляху, па якому на працягу года рухалася Сонейка. Цікава тое, што яшчэ і сёння жыве традыцыя саматканыя ручнікі, ручнікі, якія будуць удзельнічаць ці ўдзельнічалі ў абрадах пасля сціркі заварочваць у "трубы", "кацёлкі", нагадваючы знаходку археолагаў – старажытныя егіпецкія пісьмёны.
 Адной з важных характарыстык ручніка быў яго колер. Як правіла, ручнік меў два складаючых колеры – чырвоны і белы, прычым узоры чырвоных палёў ручніка былі сіметрычныя ў адносінах адзін да аднаго. У традыцыйнай культуры славян белы колер сімвалізаваў "пераход" з аднаго стану ў другі. Чырвоны – наадварот, адпавядаў стабільнасці, спакою.
 Па розных этнаграфічных крыніцах дзяўчына пачынала рыхтавацца да замужжа з дванаццацігадовага ўзросту і павінна была сваімі рукамі выткаць ад 25 да 40 ручнікоў, якія потым шырока выкарыстоўваліся ў многіх рытуальных сітуацыях.
 Любы з абрадавых ручнікоў перадваўся ад бабулі да ўнучкі. Умудроная вопытам бабуля перадавала зашыфраваныя ў геаметрычных фігурах веды аб сваім генеалагічным дрэве і яго ўбудаванасці ў свет старажытных традыцый. Ткалі ручнік звычайна ў пост. Ці перад тым як закласці аснову для будучага "шляху жыцця" жанчына абавязкова 3 дні пасцілася. Нашы продкі мелі строгае патрабаванне – цела і душа павінны ачысціцца ад грахоў, напоўніцца святлом і дабрынёй, паводзіны стаць стрыманымі і пачцівымі, спакойным і ўраўнаважаным. Лічылася, што рукі за гэты час напаўняюцца энергетыкай Сусвету.
 Магічная вобразы і сімвалы народнага ручніка
 Шмат сімвалаў і вобразаў знойдзем мы ў дэкоры тканых і вышываных ручнікоў.
 У славянскіх плямёнаў часоў язычніцтва Богам урадлівасці і жыццёвых сіл прыроды лічыўся Ярыла. Гэта нібы вобраз маці для ўсіх людзей. Вобраз Ярылы абуджае ў нашай душы нешта першароднае, старажытнае – тое, што калісьці давала сілу чалавеку, дапамагала яму выстаяць у барацьбе за жыццё. Нашы продкі верылі: калі Ярылу задобрыць, то ён дасць багаты ўраджай. “Ярыла любіць, калі яго вышываюць на ручніку і вешаюць у царкве на абраз.
 Жаночая фігурка з узнятымі рукамі – гэта і ёсць Радаўніца, яна трымае свечкі – ахвяру багам, малітву, каб тыя далі яе маці вечны спакой і райскае жыццё. Побач з Радаўніцай – Святое Дрэва, дрэва жыцця з зоркамі па баках – сімваламі блізкіх сваякоў. Гэта зноў зварот да багоў з просьбаю аберагчы ад сурокаў, зладзеяў, нячыстай сілы.
 У беларусаў здаўна бытуе перакананне, быццам здароўе чалавека, абароненасць яго ад нячыстай сілы залежыць ад продкаў. Шануй памяць пра сваіх продкаў, адзначай Дзяды, Радаўніцу – і яны адплоцяць тым жа ўсёй тваёй сям’і.
Неразгаданыя таямніцы народнага ручніка
 Адным з самых цікавых эментаў традыцыйнай беларускай культуры з'яўляецца ручнік. Ён суправаджаў чалавека ад нараджэння і да апошняга дня жыцця, аб'яднаўшы многія пакаленні кожнай сям'і, кожнага роду. Ранкам, пасля водных працэдур, беларус выціраўся ручніком. Збіраючыся ў дарогу, ён абавязкова браў з сабой ручнік. З хлебам-соллю на ручніку сустракалі дарагіх гасцей. З ручніком ішлі ў сваты. На тонкі і мяккі ручнік павітуха прымала немаўля. Іконы ўпрыгожвалі і пакрывалі ручнікамі. На спецыяльных ручніках гроб з памерлым выносілі ў апошні шлях і апускалі ў магілу. Ручніками упрыгожвалі надмагільныя і прыдарожныя крыжы.
Народная творчасць і ручнік зяўляяецца бяздоннай крыніцай культурна-гістарычных ведаў, зашыфраваным пасланнем, якое транслюе свой сэнс праз стагоддзі. Ручнік – гэта архаічныя пісьмёны нашай этнічнай культуры. Калі чалавек яшчэ не ўмеў пісаць, ён ужо мог запечатліць свае веды, мары і надзеі ў сімвалах, якія вякамі заставаліся нязменнымі. Часта арнамент на ручніку быў сваеасаблівай малітвай - зваротам да Усявышняга аб ніспасланні поспеху і росквіту, аб вылячэнні хворага, аб дараванні дзяцей, аб паспяховым вяртанні з цяжкага падарожжа.
 Узоры традыцыйнага беларускага арнаменту збераглі старажытную сімволіку, якія азначаюць сям’ю, род, Маці-Зямлю і Неба, пантэон багоў, вобразы свят і роднай прыроды. Нават астралогія знайшла адлюстраванне ў беларускім народным мастацтве. Пры абмежаванным колькасці элементаў кожны сімвал становіцца шматпланавым, шматзначным, адсюль і мноства меркаванняў іх рознымі людзьмі. Даследуючы і сапастаўляючы гэтыя меркаванні, мы як бы збіраем разам крупінкі старажытных ўсеабдымных Ведаў.
У беларускіх узорах самымі ўлюблённымі былі знакі, прысвечаныя Сонцу: круг, крыж (святло, што разыходзіцца на ўсе чатыры бакі), круг з крыжам, кола з шасцю спіцамі, якія з цягам часу ператварыліся ў “зорачкі са шматлікімі варыянтамі”.
Асноўны колер старых узораў- чырвоны, колер самога Сонца, колер агню, цеплыні, чалавечай крыві. І гарэлі знакі Сонца на белым полі палатна.
Белы свет- гэта дзённае святло. Белы колер- гэта колер малака, вады, што наталяе смагу, колер чысціні.
А спалучэнне белага і чырвонага паўстала як сімвал жыцця, шчасця, працвітання.
Знакі Сонца ў беларускім арнаменце - кругі, крыжы, зорачкі - часцей за ўсё ўпісваюцца ў ромбы, квадраты, прамавугольнікі - гэта знакі Маці-сырой Зямлі, сімвалы яе ўрадлівасці. Вельмі часта ў геаметрычным арнаменце з’яўляўся куст у квецені,кветка або дрэва- гэта сімвал вясновага адраджэння Зямлі ці Дрэва Жыцця. У выглядзе кропачак, невялікіх кружкоў пазначалася насенне раслін.
Знакі дажджу - гэта розныя хвалістыя, зігзагападобныя лініі: гарызантальныя і вертыкальныя. Паміж імі часам размяшчаюцца кропкі, маленькія кружочкі - сімвалы збажыны, багатага ўраджаю, які дае зямля, шчодра палітая дажджом.
Ромбы, квадраты, кругі, разеткі, зігзагі, елачкі, кропкі і ўпісаныя ў іх кветкі, звяры і птушкі складаліся ў словы і нават ў цэлыя сказы, якія лёгка чыталі нашы продкі.
У паўсядзённым карыстанні ўжываліся ручнікі, якія вылучаліся багаццем упрыгожванняў і тэхнікай выкарыстання. Ткалі іх звычайна ў чатыры ніты з узорам “у рады” і “ў ёлачку”. Ручнікі, якія ўжываліся для выцірання твару і рук, мелі назву “ўцірка”, “уцірач”, “уціраннік”, а кухонныя ці пасудныя ручнікі – “трапкач”.
Дэкаратыўныя ручнікі разнастайныя як па тэхніцы выканання, так і па арнаментыцы. Найбольш распаўсюджанымі з’яўляюцца ручнікі, якія выконваліся пры дапамозе бранай тэхнікі. узор на іх размяшчаўся ў выглядзе папярочных паскаў. На паўночным усходзе Белару­сі затыкаліся толькі канцы ручніка (двума-трыма паскамі). На поўдні i паўднёвым усходзе пашыраны pyчнікi, узор у якіх займаў 20—60 см i больш. На Палессі вядомы так званыя паўсёмістыя ручнікі. Для ix характерна размяшчэнне ўзору па усім полі ручніка, дзе ўзорныя пacкi чаргуюцца з гладка-затканымі.
У цэнтральных раёнах вырабляліся камбінаваныя ручнікі. Канцы затыкаліся пры дапамозе бранай тэхнікі, а сярэдзіна — спосабам шматнітовага ткання. На захадзе Беларусі сустракаюцца ручнікі, у якіх узор размяшчаўся па даўжыні.
Апрача тканых, на усёй тэрыторыі Беларусі вядомы ручнікі вышываныя з характэрным для ix раслінным арнаментам. Як тканыя, так i вышываныя pyчнікі ўпрыгожваліся карункамі, зрэдку — махрамі.

 Усякі ўзор арнаменту мае сваё прыназначэнне і сваю назву. Паспрабую раскрыць таямніцы некаторых з іх.














Сонца – гэта аснова ўсяго існуючага. Без сонечнага свету і цяпла не было бы жыцця чалавеку. Ствараючы ўзор,беларуская майстрыха адлюстроўвала жыватворнае сонца ў выглядзе ромба з праменнямі на свет. Ромб сімвалізаваў Сонца па той прычыне, што ў ткацтве, як і ў традыцыйнай вышыўцы крыжам, тэхнічна немагчыма выткать або вышыыць кола (круг). Народ верыў, што сонейка заўсёды перасільвала цемру ночы, і ў гэтым мы будзем чэрпаць веру, што ўсё светлае, добрае, справядлівае пераможа зло.
У беларускіх узорах самымі улюблёнымі былі знакі, прысвечаныя Сонцу: круг, крыж (святло, што разыходзіцца на ўсе чатыры бакі). Круг з крыжам, кола з шасцю спіцамі, якія з цягам часу ператварыліся ў "зорачкі” са шматлікімі варыянтамі. Асноўны колер старых узораў — чырвоны, колер самаго Сонца, колер агню, цеплыні, чалавечай крыві. I гарэлі знакі Сонца на белым полі палатна. Белы Свет— гэта дзённае святло. Белы колер — гэта колер малака, вады, што наталяе смагу, колер чысціні. А спалучэнне белага i чырвонага паўстала як сімвал жыцця, шчасця, працвітання. Эпіпэт, з якім звярталіся нашы продкі да Сонца — "краснае”. Краснае — значыцьпрыгожае. Сонца было для ix сімвалам не толькі дабра, але i хараства.
Слова "узор" звязана з Сонцам, з небам, зарою. Узор, зоры, зара, зрок — роднасныя словы. Яны паходзяць ад стараславянскага слова "зорок", што азначае погляд, воблік, сонечны прамень. Ткачыхі звяртаюцца да сонца, каб яно дало дождж i не паліла так моцна зямлю. Узор, які спалучае сімвалы зямлі i сонца, шырока вядомы ў беларускім ткацтве. Калісьці яго можна было бачыць у кожнай сялянскай хаце, паколькі ён лічыуся цудадзейным. Называюць яго па-рознаму: Жыццё, Вясна, Ярыла.
Ромб з адросткамі — прамянямі — Сонца. Такі ж ромб, але прамянямі накіраваны унутр,— Зямля. Каб выказаць ідэю росквіту прыроды, жыцця сімвал Сонца змяшчаецца ў сімвал Зямлі.
Зямля- гэты часцей сустракаючыся элемент арнамента ізабражаецца такім жа ромбам, як і сонца, але з праменнямті ўнутры.



Зямля – элемент, які часта сустракаецца ў выглядзе ромба, але промнямі ўсярэдзіну.

Зямля

















Жыццё – каб паказаць ідэю жыцця, росквіту і адзінства ўсяго існуючага, сімвал памяшчалі унутры зямнога. Называюць гэты элемент па-рознаму: “Жыццё, Вясна, Ярыла”. Беларусы лічылі, што ў ім скрыта вялікая таямніца жыцця, і стараліся мець у кожнай хаце.






Маці -
 Вобраз Маці - сімвал любові і міласэрнасці сустракаецца ў дэкоры тканых і вышываных ручнікоў вельмі часта. У яго аснове – васьміканцовая зорка, якая абазначае чалавека, асобу. Гэты сімвал падкрэслівае веліч маці, яе асаблівую ролю ў прадаўжэнні роду. У народзе нейкім чынам звязваюць між сабою вобраз маці і адлюстраванне дрэва жыцця. Магчыма, тут ёсць нейкая сувязь прамаці Евы з дрэвам пазнання дабра і зла.


























Маці – гэты элемент арнаменту прадстаўляе сабой стылізаваную жаночую фігуру, сімвал павагі, любові і падзякі за яе вялікую сілу мацярынства.
 Вобраз маці з дзіцём у беларусаў карыстаецца асаблівай любоўю. У тканым і вышываным арнаменце вобраз Маці сустракаецца ў трох варыянтах: у выглядзе жаночай фігуры, аблямаванай гірляндаю зорак і схематычна вырашчанага. Нярэдка вобраз суправаджаецца сімваламі сонца, месяца, агню, ветру Найвышэйшае ўвасабленне любові, дабрыні і прыгажосці – маці і дзіця, якія натхнілі майстроў і мастакоў усіх часоў і народаў. Аснову сімвала Маці складае зорка, што абазначае чалавека. У тканых і вышываных ручніках пашыраны сімвал Берагіні. Паводле павер’яў, Берагіня вясною клапоціцца, каб жанчына-сялянка не галадала, летам – каб не захварэла ад цяжкай працы, восенню памагае ёй пры родах, а зімою абагравае яе і дзетак. Бачна, што Берагіня асацыіравалася са словам “берагчы”, аберагала маці і дзіця ад няшчасцяў



















Берагіня – персанаж беларускага фальклору, аберагае маці і дзіця.вышывалася ў выглядзе жаночай фігуркі з крыжыкам ці квадрацікам у раёне галавы або на грудзях. Калі рукі складзены на ўзроўню жывата, то такі сімвал абазначаў, што жанчына чакае дзіця.

















Вобраз жаночай долі. Цяжкай і бязрадаснай была калісьці доля жанчыны. Вечная нястача, цяжкая, непасільная праца, бяспраўнасць, суровыя адносіны з боку мужавай радні, а то і самога мужа былі пастаяннымі спадарожнікамі жанчыны.
 Жаночая доля звычайна ўвасабляецца ў выглядзе пышнага рознакаляровага букета ці вазона, падобнага на тыя, што стаяць на падаконніках
 Увогуле сімвал жаночай долі больш правільна было б называць мараю пра лепшую жаночую долю. Такое цяжкае, бязрадаснае было жыццё сялянкі – і такі пышны, маляўнічы букет. Сімвалы жаночай долі, якімі майстыхі аздаблялі свае ручнікі, не толькі просьбы ці мары. Гэта яшчэ і сведчанне паэтычнасці душы народа, высокага эстэтычнага густу, пачуцця прыгожага. Гледзячы на гэты рукатворны свет можна забыцца на цяжкую долю, памарыць пра лепшае жыццё.



























Душа – сімвал беларускага фальклору ўмяшчае ў сябе такое складанае паняцце, як душа. Адлюстроўвалася ў выглядзе стылізаванага мытылька з арнаментам на крыльцах, які падкрэслівае бязважкасць, крохкасць, узнёсласць.




















Папулярнымі сімваламі кахання з’ўляюцца голуб і галубка. Увогуле голуб сімвалізуе многія паняцці. Ён выступае як сімвал міру, у хрысціянстве абазначае Святога духа. Але часцей за ўсё ён сімвалізуе каханне. Гэтае ўсёабдымнае пачуццё звычайна называюць светлым, радасным, узнёслым. Але каханне каханню розніца. Яно можа толькі зараджацца або ісці на спад, быць узаемны або трагічным. Усе гэтыя асаблівасці ў народнай мастацкай творчасці набылі адпаведную інтэрпрэтацыю.



Каханне ў росквіце – пара галубкоў з’яўляюцца сімвалам кахання для беларусаў і выражаюць самыя тонкія адценні пачуцця. Калі галубкі паказаны ў адным накірунку, гэта азначае пачатак кахання, заляцанне хлопца да дзяўчыны, калі яны звернуты адзін да аднаго – то каханне ў росквіце і пажаданні вечнай узаемнасці. Калі галубкі глядзяць у розныя бакі – то гэта азначае, што каханне закончылася. (магчыма смерць, …)
















 Найбольш поўным выразнікам лірычных і паэтычных настрояў у народнай творчасці былі птушкі. Так, голуб і галубка сімвалізавалі каханне, салавей – песняра кахання, зязюля – жанчыну-ўдаву, сокал – вобраз каханага, арол – героя. У беларусаў певень лічыўся свяшчэннай птушкай. З пеўнем і яго крыкам звязваўся ўзыход сонца, наступленне новага дня, знікненне нячыстай сілы. Таму так часта можна бачыць сілуэт пеўня на старажытных абрадавых ручніках.



Дабрабыт - гэта важнае для беларуса паняцце адлюстравана ў такім элеменце арнамента, як парныя завіткі-загагуліны рога. Так лічылася з даўніх часоў, калі ў гаспадарцы ёсць каровы, козы, свінні – то людзі былі ўпэўнены, што накормяць і адзенуць усіх членаў сям’і.




















Песня – нават песню змаглі выткаць і вышыць беларускія жанчыны. У арнамент ручніка, як і песню, вышывальшчыца ўкладвала ўсю сваю душу. Песня адлюстроўвалась своеасаблівай чатырохканцовай разеткай. Такі арнамент можна знайсці ў любым куточку Беларусі. У гэтых песнях-узорах увасоблены самыя глыбокія пачуцці i думы, імкненні да шчасця, волі, праўды, прыгажосці.

















Дзед Мароз – гэты сімвал адрозніваецца ад вобраза добрага навагодняга Дзеда Мароза. Мароз, які марозіць, нясе холад і небяспеку для пасеваў, жывёлы, людзей. Таму вышывалі такія стылізаваныя сняжынкі, каб задобрыць Мароза і зберагчы свае пасевы і гаспадарку ад зімовай сцюжы.









Абярэг ад хваробы – сімвал, які адводзіць ад чалавека хваробу і аберагае ад злых духаў. Выстаўленыя ва ўсе чатыры бакі рагаткі быццам паўтараюць старажытны знак абароны – разведзеныя ў бакі ўказальны і сярэдні пальцы пры зжатым кулаку.
                          

































Васьміканцовая зорка - вельмі старажытны сімвал, які абазначае чалавека. Часцей за ўсё ён сімвалізаваў мужчыну.

















Дрэва – сімвалізуе народнае Дрэва Жыцця. Гэта своеасаблівы радавод. Яго галінкі – розныя пакаленні сям’і. Галінкі, звернутыя ўверх, абазначаюць малітву небу, а апушчаныя ўніз – благаславенне роду. Кветкі, якімі заканчваецца галінка абазначаюць дзяцей.














Сям’я – аснова існавання любога грамадства. Нашы продкі гэта вельмі добра разумелі і ўключалі ў арнамент вышыўкі сімвал сям’і. гэта чатыры крыжападобныя разеткі з агульным цэнтрам у рамцы. Арнамент нагадвае кветку з чатырма лісцікамі (дзецьмі), якія падтрымліваюцца і ўмацоўваюцца цэнтрам (бацькамі).




















Продкі – беларусам здаўна было характэрным глыбокая павага да продкаў. І гэты сімвал азначае, што памяць аб продках будзе жыць, пакуль жыве іх род.
Народ, які шануе сваіх продкаў, вызначаецца асаблівай жыццёвай устойлівасцю ў віхурах гісторыі. Ні войны, ні эпідэміі яго не адолеюць, Уласціва гэта і славянам, у тым ліку і беларусам, у якіх пашана да продкаў здаўна была святым пачуццём. Адно са сведчанняў гэтага – традыцыйнае свята ўшанавання продкаў Дзяды. Праводзілі яго некалькі разоў на год: вясновыя, летнія, асеннія, зімовыя Дзяды. Як і іншыя народныя святы, праводзіліся яны ўрачыста, з мноствам абрадаў і рытуалаў, толькі было тут менш весялосці, а больш засяроджанасці і велічы. Такая пашана да памяці продкаў увасобіласяі ў народным мастацтве, у тым ліку ткацтве і вышыўцы, якія з глыбокай старажытнасці захавалі вобразы-сімвалы продкаў.









 Працуючы над работай я прачытала многа літаратуры і для сябе адкрыла шмат цікавага і новага. Паводле народных уяўленняў, у Ярылы ёсць жонка Жытняя Баба і дзеці – Жыцень, Спарыш, Рай і Багач. Усе яны клапаціліся пра добры ўраджай на ніве. Таму сяляніне заўсёды віталі іх, чакалі ў госці, добра частавалі і спадзяваліся на добры ўраджай Найбольш папулярны сімвал ураджаю – Жыцень – мае выгляд разеткі ў выглядзе ромба, ад вуглоў якога адыходзяць па два стылізаваныя жытнія каласы. Ён нагадвае дажынкавы вянок, які сімвалізаваў паспяховае заканчэнне жніва. Як сімвал ураджаю, вянок разам з дажынкавым снапо м ставілі пад абразы на покуці. Жыцень вельмі шанаваўся ў народзе, да яго звярталіся на дапамогу.
 У далёкім мінулым сялянскія нівы пасля жніва былі ўстаўлены бабкамі снапоў. Так дасушвалі зжатае жыта. Прыгажуні-бабкі і з’явіліся асновай для ўзнікнення яшчэ аднаго сімвалу ўраджаю – Жытняй Бабы
 Нашы продкі лічылі, што Жытняя Баба вылечвае ад жаночых хвароб, дапамагае пры родах. Хто шануе Жытнюю Бабу, той заўсёды мае добры ураджай на ніве.
Сімвал зерня ў народнай мастацкай творчасці мае выгляд крыжыка, які амаль заўсёды дапаўняецца рознымі элементамі. А матыў хлеба набыў выгляд шматграннікаў: кругоў ці ромбаў, устаўленых адзін у адзін.

Хлеб – аснова багацця сям’і. Без хлеба цяжка ўявіць сабе штодзённае харчаванне і сучаснага беларуса. Гэты сімвал напамінае аб тым, якой цяжкай працай дастсваўся хлеб чалавеку, і аб неабходнасці паважлівых адносін да яго.
































Дзіця – для абазначэння дзіцяці ў вышыўцы і ткацтве выкарыстоўваўся сімвал. У аснову якога пакладзена васьміконцовая зорка з квадратам і крыжыкам усярэдзіне. Гэты элемент суадносіцца з сімвалам берагіні.



















 У мінулым людзі шмат працавалі, але ўмелі і любілі святкаваць. Пачатак ці заканчэнне новага працоўнага працэсу, змена пары года, значная падзея ў жыцці адзначаліся святамі. Святы ж абавязкова суправаджаліся рознымі прыгожымі, паэтычнымі дзеяннямі і абрадамі. Варажылі на снезе і вадзе, на гарышчах і ў лазнях, абсыпаліся зернем жыта або ячменю. Хадзілі з зоркай, мядзведзем ці казою, насілі пеўня, надзявалі розныя маскі. Па вёсках хадзілі скамарохі з мядзведзямі, сабакамі ці пеўнямі. Вандроўны лялечны тэатр батлейка паказваў сцэны раства Хрыстова або павучальныя сюжэты пра добрую ці благую жонку. Позняй восенню пачыналі вяселлі. Гэта былі цэлыя спектаклі, дзе так многа было песень, жартаў, розыгрышаў, абрадаў. Па суботах і нядзелях наладжваліся ігрышчы. Саюз працы і хараства можна лічыць тым асноўным законам, па якім жылі нашы продкі. Святы атрымалі адлюстраванне і ў народнай мастацкай творчасці.
 Адно з найстаражытнейшых і любімых у народзе святаў – Купалле. Гэта свята сонца, вяршыні лета, росквіту прыроды.
Гэта самае насычанае абрадамі старажытнае свята.






 У народнай мастацкай творчасці любімы і пашыраны вобраз Купалінкі, якая ўяўляецца маладой вясёлай дзяўчынай, часам жанчынай з дзецьмі. Гэты паэтычны вобраз часта сустракаецца ў народным мастацкім ткацтве і вышыўцы. Так, на ручніках можна сустрэць Купалінку, якая паказана ў танцы. За дзень да Купалля моладзь дамаўлялася, што браць з сабою. Дзяўчаты і маладзіцы звычайна неслі закуску, хлопцы – пітво. Вечарам збіралі ламачча, распальвалі вогнішча, рассаджваліся навокал і наладжвалі баляванне ў гонар Купалінкі. Спявалі купальскія песні, весяліліся, танцавалі. Дзяўчаты плялі вянкі для гадання. Дзяўчына кідала свой вянок у агонь, а той з хлопцаў, хто яе кахаў і хацеў ажаніцца з ёю, стараўся выхапіць вянок з агню. Мог і добра апячыся пры гэтым, але ж выхопліваў, дэманструючы моц кахання. Варажылі і на вадзе возера ці рэчкі, кідаючы туды вянкі, а хлопцы даставалі. Калі паблізу не было вады, то кідалі ў траву ці ў кусты.
 У купальскую ноч збіралі зёлкі, верачы ў іх магічную сілу, кляліся ў каханні да магілы, часам дамаўляліся пра вяселле. У поўнач самыя адважныя ішлі ў лясную гушчэчу шукаць папараць-кветку, пры гэтым марылі пра самае запаветнае. Людзі верылі , што ў гэтую ноч зацвітае папараць-кветка, якая дае чалавеку шчасце і сілу, паведамляе пра ўсе таямніцы прыроды. Здабыць кветку шчасця вельмі цяжка. Але кожны чалавек яе шукае ўсё сваё жыццё. Таму ўся атрыбутыка Купалля знайшла адлюстраванне на ручніках.










Гэта купальская трава з трыма кветкамі , паколькі яе збіралі на тры асноўныя мэты: на вянкі, для варажбы і як лекі.









 Прыгожа выглядаў матыў купальскага агню ў выглядзе раслінных парасткаў з кветкамі на канцах і з зоркай у цэнтры. Паводле павер’яў, купальскі агонь меў чароўную сілу. У ім бачылі ачышчальны і ахоўны пачатак. Вакол купальскага агню моладзь вадзіла карагоды. Раней сцвярджалі, што купальскі агонь мае сілу даваць ураджай і праганяць смерць. Скакалі праз агонь, закаханыя парамі. І калі іх рукі не разыходзіліся, то гэта добрая прымета: вяселле іх у гэтым годзе павінна было адбыцца. Праз увесь час ля вогнішча не змаўкалі песні, жарты. Пасля моладзь ішла да рэчкі, дзяўчаты пускалі вянкі на ваду. А сталыя людзі гутарылі аб мінулым, згадвалі пра ўсякія дзівосы. Купальскі агонь лічылі больш цудадзейным, чым агонь грамнічнай свечкі. Вугалёк з яго хавалі, лічылася, што ён лечыць, ахоўвае ад сурокаў.



 У шматлікіх мастацкіх творах народаў амаль усяго свету адлюстравана ружа як сімвал прыгажосці і кахання. Асаблівай папулярнасцю карыстаецца гэтая прыгожая кветка ў сучаснай народнай мастацкай творчасці з яе павышанай дэкаратыўнасцю, яркасцю і насычанасцю колераў, імкненнем да адлюстравання рэальных вобразаў.
 Адзінства з прыродай выявілася і ў народным мастацкім ткацтве. На ручніках – і кветкі, і травы, і жывёлы, і птушкі. Асаблівай квяцістасцю вызначаюцца ручнікі апошніх дзесяцігоддзяў, калі ў народным мастацтве сталі забывацца сімвалічныя матывы геаметрычнага характару, а на першы план выйшла дэкаратыўнасць, якая часам пераходзіць у натуралізм. Асабліва гэта выяўляецца ў ручніках з расліннымі матывамі. Вельмі папулярнымі і любімымі з’ўляюцца ружы.
Ручнiк адлюстроўвае гiсторыю народа, яго дух, творчыя памкненнi i мастацкае светаўспрыманне. Гэта найкаштоўнейшы здабытак беларускай культуры i мастацтва. Беларусы, як нi адзiн з iншых еўрапейскiх народаў, захавалi да пачатку ХХI стагоддзя ў жывым функцыянiраваннi незлiчонае багацце фальклору, архаiчную разнастайнасць i паўнату сямейнай i каляндарна-аграрнай звычаёвасцi, традыцыйны касцюм, мастацкiя рамёствы. Працягваюць сваё развiццё шмат якiя вiды народнага дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва. Сярод iх — ручнiк, якi i сёння ткуць i вышываюць у розных кутках Беларусi.


Мабыць, пра саміх сябе, пра сувязь чалавека з прыродай, з сусветам, з космасам нашы не такія ўжо далёкія продкі ведалі значна больш, чым мы. Напэўна, і мы з цягам часу зможам зразумець шмат з таго, што здаецца сёння незразумелым, і тым самым пазнаём сябе, сваю душу, псіхалогію, слынны беларускі нацыянальны характар. Шчыра ўдзячна ўсім, хто з’яўляецца арганізатарам сённяшняй навуковай канферэнцыі, бо я б ніколі, напэўна, не адкрыла б для сябе загадку, тайну, веліч народнага матулінага ручніка.



Заключэнне
 Я з вялікім задавальненнем працавала над работай. Мне дапамагала Галіна Паўлаўна, мая бабуля, маці. Я зразумела, што трэба вывучаць, даследаваць спадчыну роднага краю: народныя песні, паданні, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, таму што гэта жыватворная крыніца, якая дае жыццё нашай сучаснасці, нашай будучыні. Пад час даследавання асноўную інфармацыю аб абрадавым выкарыстанні ручніка атрымала шляхам апытання жыхароў пасёлка, пераважна жанчын. Многія старажылы захоўваюць ручнікі, берагуць іх. Але нам паказалі і мы іх сфатаграфавалі. Пра многія ручнікі жанчыны расказвалі цікавыя і павучальныя гісторыі. Адну з гэтых гісторый я хачу сёння расказаць. Нам яе паведала Гіруць Ганна Ануфрыеўна. Гэта адбылося летам 1943 годзе. Фашысты гаспадарылі ў мястэчку Юрацішкі. Рабавалі, забівалі, вёску Косці спалілі разам з усімі жыхарамі. І ў мястэчку запалілі некалькі хат. Самі ж, зрабіўшы чорную справу, паехалі на станцыю Юрацішкі. А мястэчка гарыць. Дзеці плачуць. Тады Прасняк Наталля ?, старэйшая з жанчын, узяла ікону, упрыгожаную ручніком, і абышла з ёй вакол царквы. Можна лічыць цудам, але ў гэтым пажары засталіся толькі пяць хацін, якія стаялі каля царквы і сама Свята-Мікалаеўская царква 1518 года. Гэты ручнік і ікона цяпер захоўваецца ў царкве. Сама ж Прасняк Наталля прыслужвала ў царкве да самай смерці.
З дазволу святара Сергія я пазнаёмілася з ручнікамі, якія захоўваюцца ў царкве і таксама іх сфатаграфавала. Некалькі ручнікоў святар Сергій падарыў школе ў этнаграфічны музей.

 Даследаванне дало магчымасць яшчэ раз дакрануцца да духоўнай спадчыны, да народных традыцый і звычаяў свайго народа, усведаміць непарыўную сувязь беларускага ручніка з духоўнай культурай беларусаў.
 У выніку даследавання я зрабіла для сябе вывады:
 створаны па законах мастацтва ручнік упрыгожвае не толькі паўсядзённы быт, але і з’яўляецца сімвалічным напамінаннем пра нябачныя сувязі, якія злучаюць кожнага чалавека з Богам, яго родам, продкамі;
 узоры вышытых і вытканых ручнікоў – гэта зашыфраваная аповесць пра жыццё народа, прыроды, людзей; кожны ўзор сімвалізуе дабро, праўду, прыгажосць, любоў, гонар за чалавека і яго працу, кожны ўзор мае сваё прызначэнне і сваю назву;
 З навуковай працай выступіла на школьнай канферэнцыі, прадэманстравала ручнікі, якія папоўнілі музей падчас напісання работы.                                
 Калі беларус хоча ўсвядоміць сябе беларусам, ён рана ці позна звяртаецца да гісторыі, да культуры свайго народа. У вядомай філасофска-лірычнай казцы А. Экзюперы ёсць такі дыялог Маленькага прынца з кветачкай:
-А дзе людзі? – ветліва спытаў Маленькі Прынц.
- Людзі?... іх носіць вецер. У іх няма каранёў.
Хочацца спадзявацца, што беларусы не страцяць сваіх каранёў, далучацца да народных традыцый, нацыянальнай культуры.





Выкарыстаная літаратура
1.     Беларуская савецкая энцыклапедыя. – т. 12. Мн., 1975.
2.     Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя.Мінск, 1989
3.     М.С. Кацар. Беларускі арнамент, Мінск.
4.     В.Я.Фадзеева. Беларускі ручнік. Мінск, 1994
5.     В.Я.Фадзеева. Беларуская народная вышыўка. Мінск, 1991
6.     Бухавец В. Крылы льняныя – ручнікі. – Настаўніцкая газета., 2005.
7.     Земляробчы каляндар:абрады, звычаі. Мінск 

2 комментария:

  1. Дзякуй за матэрыял. Ён дапамог мне для мэтавызначэння пры напісанні ўласнай даследчай працы.

    ОтветитьУдалить
  2. Мяне завуць спадарыня Ганна. я грамадзянін Францыі. я сёння шчаслівая жанчына? і я сказаў сабе, што любы крэдытор, які выратуе маю сям'ю з нашай дрэннай сітуацыі, я накірую да яго любога чалавека, які шукае крэдыт, яны далі мне шчасце мне і маёй сям'і, мне патрэбна была пазыка ў памеры 650 000,00 долараў ЗША пачаць сваё жыццё спачатку, бо я маці-адзіночка з 2 дзецьмі, я сустрэў гэтую сумленную і багабойную чалавека крэдытную кампанію, якая дапамагла мне з пазыкай у 650 000,00 долараў ЗША, яны баяцца БОГА, калі вам патрэбна пазыка, і вы будзеце вярнуць крэдыт, калі ласка, звяжыцеся з імі. па электроннай пошце: Unicreditbranchitaly@accountant.com
    WhatsApp ; +393509811524.

    ОтветитьУдалить