Пазакласная праца

Зямля пад белымі крыламі
(свята-фестываль)

Мэты:
ü  пашырыць веды вучняў аб традыцыях беларускага народа;
ü  развіваць творчыя здольнасці вучняў;
ü  выхоўваць любоў да роднага краю.

Частка першая
Сымоніха, Лявоніха (разам): цып-цып-цып.
Лявоніха: А дзе ж мае куры падзеліся? Каб на іх каршун!
Сымоніха: А дзе ж мой певень прапаў? Каб ён здох!
Лявоніха: Добры дзень, Сымоніха!
Сымоніха: Добры дзень, Лявоніха!
Лявоніха: А даўненька мы з табой не бачыліся, суседачка.
Сымоніха: А во, іду даведацца, як ты маешся, міленькая.
Лявоніха: Эт, жыву-гадуюся, як той гарох пры дарозе, кратаюся як колечы. А што чуваць у цябе, кумачка-любачка? (Убок.) Трасца табе у бок, ліха тваёй матары. Прыйшла ты даведацца, што ў маёй хаце робіцца.
Сымоніха: Эт, дабра не чуваць і ад ліха не ціха. Ой, бедная мая галовачка! Ой, жыццё маё палыном-травіцаю зарасло. Прыяцельніцы ж можна крыху паскардзіца ды пажаліца. (Убок.) Каб ты не дачакалася, пакуль я табе буду хваліцца, нячыстая душа, багаццем сваім. Працую і жыву. Бог і рубельчыкам, і тым, і сім не абміне. (Убок.) Я ж не такая крывуля як ты.
Лявоніха: Скажы, любанька, твой Сымон ужо перастаў сварыцца? Ён да цябе рукамі болей не соваецца? (Убок.) Думаеш, не ведаю, як тваю скуру лупіць і ўдзень і ўначы? Але ты і гэтага музыка не вартая!
Сымоніха: Ха-ха-ха, золатца маё, дзякаваць Божаньку, як толькі знахар даў мне той вады, дык як рукою адняло – другім чалавекам Сымон зрабіўся: цяпер у мяне не жыццё, а проста рай. (Убок.) Хоць трэскайся, хоць лопайся, хоць макам рассыпайся, не буду табе на радасць жаліцца, што ў мяне бакі пабітыя, як цапамі, ад жалезных кулакоў Сымона.
Лявоніха: А праўду кажаш, дольбог праўду! Ты цяпер нават куды лепей выглядаеш. Такая чырвоненькая, кругленькая, як тая макавачка, аж зайздрасць бярэ. (Убок.) Прыгажэйшую за цябе ў труну кладуць. Ой, добранька ведаю тваё жыцце-быцце пякельнае. А скажы, суседачка, ну ніхто ў нашым сяле так дружна не жыве, як мы з табою.
Сымоніха: Дык як жа іначай, сэрца маё, як іначай, даражэнькая. (Убок.) Няпраўда, мана, фальш.
Лявоніха: Хадзі ка мне, зязюлечка, у хату.  Пагаворым аб тым ды аб сім.
Сымоніха: (Убок.)Во, гвалтам цягне ў хату. Дзякую, сястрычка, але ж пойдзем у маю хату – і мы людзі хрышчоныя.
Лявоніха: Заходзь да мяне!
Сымоніха: Не, заходзь да мяне!
Лявоніха: Як, ты ганьбуеш маёй хатай?
Сымоніха: Як, ты пагарджаеш маім кутком?
Лявоніха: Ты – такая, ты – сякая!
Сымоніха: Ты – сякая, ты – такая!
Лявоніха: Шэльма!
Сымоніха: Гадаўка!
Лявоніха: Шэльма, шэльма!
Сымоніха: Гадаўка!
Лявоніха: А во табе!
Сымоніха: На і табе! (б’юцца)
Уваходзіць Куліна: Ох, жаночкі мае даражэнькія, чаго вы тут раскрычаліся? Людцы мае, ну і суседачкі – чыста шалпатня і малатарня. Вырашыць яны не могуць, у якую хату вас запрасіць, пойдзем тады да мяне. А яны хай сварацца, усё адно праз дзень зноў будуць найлепшыя сяброўкі.
            Запрашаю да сябе на вячоркі.
Вячоркі
Дзед: Ох – ох! Старасць – не радасць.
Баба: Праўду кажаш, дзед. Усё баліць. Косці ныюць.
Дзед: І спіну ломіць.
Баба: Рукі і ногі млеюць.
Дзед: Кашаль во зноў душыць.
Баба: Вочы дрэнна бачаць.
Дзед: Так, здароўе ўжо не тое. Давай тут сядзем, адпачнем.
Баба: Слухай, Міхалыч, што за моладзь пайшла. Жах што робяць!
Дзед: Да-а-а.
Баба: Ці ты ведаеш, чым яны займаюцца? Хоць бы вунь тыя, патлатыя, што “Кэмал” кураць. У наш час такога не было.
Дзед: Да-а-а. Раней такіх цыгарэт не прадавалі.
Баба: Згодна. Ці стрыгліся ж мы так? Адзін ходзіць, па плячах валасы распусціўшы, другі – “пад зэка”.
Дзед: Мода ў іх такая. Я, як бачыш, таксама модны (паказвае на лысіну).
Баба: Не. Я сур’езна. А дзе яны бяруць такую смешную вопратку?
Дзед: Самі робяць.
Баба: Як гэта?
Дзед: Ды звычайна. Купляюць у магазіне адзенне, у кашулі абразаюць рукавы, у штанах – калошы, вось і гатова.
Баба: А дзе грошы бяруць? Самі ж, пэўна, яшчэ не зарабляюць – вусы пад носам не выраслі. А вось мы ...
Дзед:  Ага, мы зараблялі – вагоны разгружалі.
Баба: Вось паглядзі на гэтых крыклівых. І не сорамна ім галёкаць на ўсю вёску. Не зважаюць, што людзі тут. Што за моладзь пайшла.
Дзед: Чаго ты бурчыш, яны ж цябе не чапаюць?
Баба: Усё роўна, навошта крычаць? Мы такімі не былі ... А ці чуў ты, Міхалыч, якую музыку яны слухаюць? Мой унук, як завядзе свой грамафон, ці як ён цяпер называецца, то аж вушы дзярэ.
Дзед: Дык жа мы калісьці адпачывалі, а яны цяпер – тусуюцца.
Баба: Што за моладзь пайшла?
Дзед: Не пайшла, а пабегла, і адсталі мы з табою ад іх, бабка, ого як далёка. А памятаеш, некалі так весела было ...
(Выходзяць удзельнікі вячорак і спяваюць прыпеўкі).
1-я.
На вячоркі мы ідзем,
Дарагія дзевачкі,
Гарманіст у нас прыгожы,
Грае нам прыпевачкі.
2-я.
Мы прыпеўкі вам спяваем,
Каб смяяліся ўвесь час.
Калі мы вам даспадобы,
Запрашаем усіх да нас.
3-я.
Будзем рады мы сябрам,
Пачастуем ласкай.
Няхай сонца свеціць вам,
Як ў добрай казцы.
4-я.
Ці я ў мамкі не дачка,
Ці я не дачушка.
Хоць малая я расточкам,
Але весялушка.
Госці:
-          Добры вечар таму, хто ў гэтым даму!
-          Цераз ваш дварок цячэ ручаёк!
-          Масці кладачку, заві ў хатачку.
-          Добра мы пяём, танна бяром.
Гаспадыня: Вітаю вас, даражэнькія госці, заходзьце калі ласка, сядайце. (госці сядаюць, дастаюць работу, звяртаюць увагу на выставу вышыўкі, саломкі і г.д.)
            Паглядзіце, мае даражэнькія, якія прыгожыя вырабы я сабрала сёння ў сваю хату, каб паказаць вам, каб парадаваць вашы вочкі такой дзіўнай прыгажосцю. Паглядзіце, якія прыгожыя вышыўкі, ручнікі ў хаце. Сапраўдны ж ручнік – гэта не кавалак тканіны, якім выціраюць твар і рукі. На Беларусі шмат звычаяў, звязаных з выкарыстаннем ручнікоў. На ручніку прыносяць хлеб-соль, калі вітаюць дарагіх гасцей, таму што ручнік – гэта сімвал чысціні, цяпла беларускай зямлі і роднай хаты.
Гаспадыня: Паглядзіце, які прыгожы куфэрак стаіць у нас. З’явіліся гэтыя куфры даўным-даўно. Яшчэ у 12 ст. Куфар займаў самае ганаровае месца ў хаце. Па яго прыгажосці меркавалі аб гусце і майстэрстве гаспадыні. Матулі захоўвалі ў куфрах пасаг сваім яшчэ не замужнім дочкам. Нездарма У. Караткевіч пісаў: “Праз куфар відаць жыццё чалавека”.
Дзяўчына:
У пахучым куфры важка ўсе ляжала,
Што сама бабуля працай рук прыдбала.
Быццам водар з поля пранясло ля хаты,
Так запахла лугам, чабаром і мятай.

Песня “Засвяціла зорка”

Гаспадар: Што такое ў нашай хаце? Што за тлум? Што за шум? Што за весялосць?
Гаспадыня: Сёння свята ў нашай хаце! Гасцей цэлая хата, на вячоркі прыйшлі, а ты недзе падзеўся.
Гаспадар: Затрымаўся я па важнай справе, даглядаў жывёлу ў сваім хляве.
Госці: А якую жывёлу вы даглядалі?
Гаспадар: Адгадайце мае загадкі, тады і даведаецеся, якую жывёлу я даглядаў!
1. Пасярод двара стаіць капа.
Спераду вілы, ззаду мятла.
2. Не кароль, а ў кароне,
Не гусар, а пры шпорах.
Гадзінніка не мае, а час знае.
3. Нос пятачком, хвост кручком,
Нічога не баліць, а ўсё стогне.
4. Усіх возіць, а сам пехатою ходзіць.
5. З людзьмі сябруе, хату вартуе,
Жыве пад ганкам, хвост абаранкам.
6. Белыя як снег, цэлы дзень у рэчцы,
А на бераг выйдуць сухімі.
            Малайцы! Адгадалі мае загадкі і даведаліся, якая жывела жыве ў нашым падвор’і. А зараз і я магу адпачыць і весяліцца.
Гаспадыня: Ну што ж, загадкі-то вы хутка адгадалі. А зараз пабачым, ці ўмееце вы працаваць, ці ведаеце прылады працы.
Госці: Канешне, ведаем.
Дзяўчына: Вось гэта часткі хатняга ткацкага станка – кроснаў, гэта калаўрот – прыстасаванне для ручнога прадзення кудзелі, воўны, а гэта  валак – прылада, якой гладзілі бялізну, пазней з’явіліся вугальныя прасы, а гэта прылады для апрацоўкі лёну – церніца і трапло.
Гаспадар: Ну, хопіць – хопіць ужо. Відаць, што ведаеце. А ці так жа добра вы ўмееце спяваць і танцаваць.

Танец “Полька беларуская”

Хлопец: А што ж гэта мы ўсе спяваем ды танцуем? Нічога смешнага не расказваем? Вось я люблю жарты.
Жарт 1-ы:
Унук пытае:
-          Бабулька, а ці дорага каштуе дзірка ад абаранка?
-          А нічога не каштуе, яе без грошай даюць, - кажа бабулька.
-          Тады хай бы рабілі большыя дзіркі ў абаранка.
Жарт 2-і:
Адзін пан паслаў слугу па грушы і сказаў:
-          Купі мне самых лепшых.
Слуга пайшоў у краму і папрасіў груш. Купец падаў яму. Але слуга сказаў:
-          Не, дайце мне самых лепшых.
Купец кажа:
-          Паспрабуй адну, тады пазнаеш, што ўсе добрыя.
-          Як я пазнаю, - кажа слуга, - што яны ўсе добрыя, калі паспрабую толькі адну.
І слуга паадкусваў патрохі ад кожнай і прынёс іх пану.
Жарт 3-і:
Пытаецца дзед у бабы:
-          Калі я памру, што ты на мяне адзенеш?
-          Куплю сіні дарагі касцюм, - адказвае баба.
Дзед думае: “Дай жа праверу”. Узяў і прытварыўся  мёртвым.
            Паплакала баба ды пайшла ў магазін глядзець, што купіць, каб дзеда адзець. Прыйшла, паглядзела – усё дарагое. Тады яна падумала: “Што ж дарагое купляць – усё роўна згніе”, - і купіла спартыўны касцюм і кеды. Адзела дзеда, села каля яго і плача.
-          Куды ж ты, мой дзедухна, сабраўся?
А дзед устае і кажа:
-          На стадыён у футбол гуляць.
Гаспадыня: Дзякуй вам, хлопцы-малойцы ды дзяўчаткі-кветачкі, што завіталі да мяне на вячоркі.
Хлопец:
Хопіць нам ужо, сябры,
Пець, рабіць, смяцца.
Шкада, але трэба з вамі развітацца.
Дзяўчына:
Няхай вам часценька шанцуе на госці,
Ніхто каб ніколі не меў на вас злосці.
Гаспадыня: Дружна жывіце, хутка расціце, край свой любіце.
Гаспадар: Не таму любіце, што за ўсё цяплейшы і прыгажэйшы, а таму любіце, што за ўсе мілейшы, за ўсе даражэйшы.

Гучыць песня “Бывайце здаровы”



Частка другая
Уваходзіць Сымоніха
Сымоніха: Ну што, спадабаліся вам вячоркі? А ты што тут робіш?
Лявоніха: Вось не ведаю, што ты тут робіш, а я асабіста на бабку да суседа прыйшла.
Сымоніха: Ты - на бабку да суседа? З чартапалохам? Вунь, цэлы кошык прынесла.
Лявоніха: Сама ты чартапалох. А ты што прывезла?  Пакажы людзям.
Сымоніха: Гарбузы!  Глянь, якія прыгожанькія, тоўсценькія, усе ў адзін.
Лявоніха: Ды якія ж гэта гарбузы? Гэта ж зморкі нейкія, а не гарбузы. Сама – во, а гарбузы – во! Гаспадыня  знайшлася!
Сымоніха: Гаспадыня не гаспадыня, але такога, як у цябе, няма. Не было чаго ў госці прынесці, пустазелля з агарода насушыла.
Лявоніха: Якое гэта пустазелле? Хіба ты не ведаеш, навошта чартапалох ў хаце? Ведама ж, каб нячыстую сілу адганяць. Людцы добрыя, дапамажыце! Дайце мёду атруціцца.
Дзед (спыняе іх). Хопіць сварыцца, заходзьце, калі ласка, у хату, а то бабка і дранікі стынуць. Запрашаем усіх на беларускую кухню.

Свята беларускай кухні.
Верш С.Гаўрысева “Хлеб - соль”
(Чытаюць вучні, калі госці  ўжо сядзяць за сталамі)
1 вяд. Дзе печ, там і тое, што з печы – гарачая і смачная ежа. І ў першую чаргу – хлеб. Пшанічны ў нас пяклі радзей. Беларусы любяць чорны хлеб, але ўлетку, калі дарагая кожная хвіліна, пяклі праснакі (печыва з  прэснага  цеста ў выглядзе тоўстых аладак, коржакаў). Любілі заўсёды і пірагі, асабліва з макам. Хлеб абагаўнялі. Кінуць яго – смяротны грэх. Хлеб надзенны дае сілу чалавеку для працы, жыцця. З даўніх часоў нашы продкі самі выпякалі хлеб.
2 вяд.
Радуюць сэрца  сонца і травы,
Дзень мой праменны,
Дзень мой ласкавы,
Водар хваёвы,
Сіняе неба,
Кожнае ранне
Рады я хлебу.
Рады і ўсходам веснімі днямі.
І як гамоніць
Ён каласамі,
Большай не маю
Сёння патрэбы –
Кожнае ранне
Рады я хлебу!
3 вяд. Хлеб у нас жытні, вельмі духмяны. Пякуць яго, калі печ выпалена і з яе вымецена вуголле. У дзежцы ставяць рошчыну. У цеста дабаўляюць  вараную тоўчаную бульбу, каб хлеб быў мяккі і пухны. Потым з цеста робяць круглыя боханы, кладуць іх на драўляную лапату, засланую кляновымі, капуснымі лісцямі або аерам. За выпечкай трэба было абавязкова сачыць: спрыскваць боханы вадой, каб яны не падгарэлі. Затым, зноў смочаныя вадой, боханы хлеба клалі на ручнікі і накрывалі  ручніком, хату напаўняе найлепшы ў свеце пах...
4 вяд.
Пахне хлебная скарынка
Цёплым ветрыкам, хваінкай,
Летнім дожджыкам грыбным,
Лугам,
Полем аржаным,
І асенняй пазалотай,
І натхнёнаю работай.
5 вяд. На Беларусі з даўніх часоў вядомы другі хлеб – бульба. І дарэмна нас называюць бульбашамі. Ёсць бульба – ёсць і да бульбы. Ядуць яе з салам, салёнымі агуркамі, селядцом, кіслым малаком ці маслам, мачаюць у селядцовы расол – лек. Але і проста вараная, з падгарэлымі вяршкамі, яна вельмі смачная.
6 вяд.
На градках важныя, густыя
Стаяць зялёныя  кусты.
У зямлі ж, вялікія – малыя –
Сямейка бульбін залатых...
Бульбу любяць ўсе на свеце:
І дарослыя, і дзеці,
І не толькі беларусы –
Усе каштуюць без прымусу!
Можна з мясам есці бульбу,
З маслам, з салам і цыбуляй,
З каўбасой і селядцом,
І з салёным агурцом...
Вермішэль, лапша і каша
Не заменяць бульбу нашу.
Любяць бульбу нездарма:
Што ні страва – дзіўны смак!

7 вяд. Беларусы ведаюць каля тысячы стаў з бульбы. Ад звычайнай, печанай да клёцак. Апісаць ўсе стравы немагчыма. Кепска было раней, калі яшчэ не было бульбы. Замест яе была бручка ці параная рэпа.

Песня “Бульба”

8 вяд. Беларусы заўсёды любілі, ды і цяпер любяць, смачна паесці. На куццю на стол ставілі дванаццаць, васемнаццаць, а то і 24 стравы. І ўсе гэта трэба было пакаштаваць. Пра хлеб і бульбу мы ўжо расказалі. Галоўнай стравай таксама была капуста. Затым ішлі поліўка (дужа тлусты гарачы суп, падбоўтаны мукой), панцак (пярловы суп з грыбамі), булек (бульбяны суп, засквараны салам), елі таксама лапшу з курынымі вантробамі, халаднік з халодным мясам і гуркамі, супы па сезоне – шчаўе, маладую крапіву з яйкамі. Былі малочныя супы. Сярод іх гушча наліваная (пшанічная каша, залітая гарачым малаком). І нарэшце квас, род баршчу з буракоў.
9 вяд.
Спыніцца мушу я на квасе:
Ён колер меў чырванаваты;
Тут быў таран, мянёк пузаты,
Шчупак, лінок, акунь, карась,
Клябок і ялец, плотка, ясь,
Яшчэ засушаныя з лета .
Аздоблен квас быў і грыбамі,
Выключна ўсё баравікамі,
Цыбуля, перчык, ліст бабковы –
Ну, не ўясісь, каб я здаровы!
Пільнуй - цішком скажу між намі, -
Каб і язык не ўцёк часамі.
10 вяд. Пілі нашы дзяды і прадзеды малако, салодкае і кіслае, кісялі, кляновік, бярозавік, віно з яблыкаў, піва, наліўкі. Любілі  крупнік, звараны з мёдам, вострымі прыправамі, травамі і карэннямі. Робяць беларусы ўсё гэта і цяпер.
11 вяд. Беларусы любяць мачанку з блінамі, калдуны, яешню, верашчаку, кіяшы. Гатавалі нашы продкі таксама стравы з мяса, сала, птушкі, рыбы.
12 вяд.
Кілбасы – скруткі, як падковы,
Між сцёган, сала і грудзінак
Красуе ўсмажаны падсвінак,
Чысцюткі, свежы і румяны,
Як бы паніч той надзіманы.
13 вяд. Ва ўсім назіраецца напаўторнасць і адметнасць жыцця народа, нават у тым, што беларус умеў іранізаваць не толькі з кагосьці, але і з самога сябе, са свайго апетыту. Успомніце, як піша пра гэта У. Караткевіч.
14. вяд. “Прадаў на рынку кабана, пайшоў закусіць. З’еў тры міскі капусты з боханам хлеба, сала хатняга з фунт. Тут купіў яшчэ тры порцыі смажанай каўбасы ды ўмяў. Пасля бульбы замамоніў міскі тры. Зноў баршчу міску ўбіў з булкай. А пасля як успомніў, што брат у салдатах, як завязала.”
15 вяд. Сярод шматлікіх нацыянальных беларускіх абрадаў вядомы вясельны, радзільны і памінальны. Самы багаты вясельны стол. А сярод сямейных урачыстасцей, прысвечаных рэлігійным святам, вылучыліся Каляды і Вялікдзень. Стол тады у кожнай сям’і быў таксама вельмі багаты і адрозніваўся ад паўсядзеннага.
16 вяд.
І вось вячэра зачалася!
За квасам елі верашчаку,
А потым блінчыкі на маку,
А там ламанцы – праснакі
З пшанічнай добрае мукі.
А макаў сок такі салодкі,
Ламанцы ў ім – ну, як калодкі,
Так добра макам праняліся:
У рот паложыш – абліжыся.
За праснакамі ішлі кампоты;
Кісель з мядоваю сытою,
Вячэру скончылі куццёю.
17 вяд. Дарагія нашы госці, на развітанне пажадаем, каб сталы ў вашых хатах былі багатымі, а душы і сэрцы – шчодрымі.

Гучыць песня “А я ў печы не паліла”
А я ў печы не паліла, мілы мой, міленькі,
А я есці не варыла, голуб мой сівенькі.
Запалі, міла, навары, міла,
Запалі, о-ха-ха, чарнабровая мая!

Я цябе не буду слухаць, мілы мой міленькі,
Я цябе не буду слухаць, голуб мой сівенькі.
Я наб’ю, міла, я наб’ю, міла
Я наб’ю, о-ха-ха, чарнабровая мая!

Ой, не маю я здароўя, мілы мой, міленькі,
Ой, не маю я здароўя, голуб мой сівенькі.
Уставай, міла, і вары, міла,
Уставай, о-ха-ха, чарнабровая мая!

А што ж табе наварыці, мілы мой, міленькі!
А што ж табе наварыці, голуб мой сівенькі,
Навары панцак, навары міла,
Навары, о-ха-ха, чарнабровая мая!

На абед што будзеш есці, мілы мой, міленькі,
На абед што будзеш есці, голуб мой сівенькі,
Ой, булёк, міла, калдуны, міла,
Кіяшы, о-ха-ха, чарнабровая мая!

На вячэру што паставіць, мілы мой міленькі,
На вячэру што паставіць, голуб мой сівенькі,
Ты спячы блінцоў, ты спячы міла,
Ты спячы, о-ха-ха, чарнабровая мая!

І вячэраць сядзем разам, мілы мой міленькі,
І вячэраць сядзем разам, галубок мой сівенькі,
Дранікі з квасцом, дранікі, міла,
Дранікі, о-ха-ха, чарнабровая мая!





Частка трэцяя
“З той далёкай вайны...”

1 вуч.
Чэрвень 41-га –
Месяц апошні міру.
Чэрвень 41-га –
Месяц першы вайны.
У сабе змясціў ён усмешкі
І разам – слёзы мальбы.
2 вуч.
Вы бачылі лес, дзе прагал скразны?
Скажыце, вы бачылі бор той,
Дзе кожнай другой няма сасны
Ці сама меней чацвёртай?
Тое ж было і з народам маім.
Сякера ваеннай навалы
Прайшлася бязлітасна па ім,
І прагалы, прагалы.
Яны і сёння не зараслі,
Свецяцца прасторай мёртвай...
Вы бачылі лес, дзе прагал скразны?
Скажыце, вы бачылі бор той?

З вуч: Вучні нашага класа з’яўляюцца ўдзельнікамі краязнаўчага гуртка, кіраўніком якога з’яўляецца наш класны кіраўнік Дронь Ю.М. За тры гады існавання гуртка мы шмат чаго зрабілі: наведалі некаторыя гарады Беларусі, музеі, сустракаліся з цікавымі людзьмі, ад якіх шмат даведаліся. Вынікам гэтага сталі буклеты, альбом, фотаздымкі і відэафільмы, якія мы вам сёння прапануем.
(дэманстрацыя фільма “Пружаншчына ў гады вайны”)

2 вуч.
Пражыла ты грозных шмат часін,
Шмат хто над табою наглуміўся.
Помнікі твае – паміж руін
Ды і ў нашых сэрцах  засталіся.
1 вуч.
Прайшла вайна.
За 60 гадоў мірнага жыцця Беларусь узрадзілася, расквітнела.





Частка чацвёртая (заключэнне)
“Зямля пад белымі крыламі”
(гучаць цымбалы)
Вядучы: Узняўшы белыя ветразі крылаў, ляцяць буслы. Іх многа і многа тысяч. І таму зямлю нашу, Беларусь, можна назваць зямлёй пад белымі крыламі.

Інсцэніроўка  “Бусел і вучань”:
Вучань 1:
Бусел, бусел, клёка-клёка,
Дзе ты жыў?
Бусел:
Я жыў далёка:
За гарамі, за лясамі,
Там, дзе Ніл, на поўдні самым.
Вучань 1:
Што за Ніл?
Бусел:
Рака такая,
Быццам мора, гаманкая.
А ў тым Ніле, хлопча мілы,
Ёсць страшыдлы кракадзілы.
Вучань 1:
Як жа ты  там, буслу, жыў?
Бусел:
Я не жыў, усе тужыў,
Дзе б не быў, дзе б ні лятаў,
Родны край успамінаў.

Песня “Бярозка”

Вучань 2: - Што такое бацькаўшчына, знаеш?

Вучаніца:
- Гэта рэчка,
Сцежачка лясная,
Гэта ў лузе залатая пчолка,
а ў вачах тваіх – вясёлка.
- Бацькаўшчына – гэта дом  твой, школа,
гэта песні, што звіняць наўкола...

Вучань 2: - Вось яна! (Вучань паказвае на карту)
Нібы кляновы лісток – наша Бацькаўшчына. Яна называецца Рэспубліка Беларусь. Наша краіна займае тэрыторыю ў 207 тыс. км2, на ёй пражывае каля 10 мільёнаў чалавек. Сталіцай краіны з’яўляецца горад Мінск. Тэрыторыя дзяржавы падзелены на 6 абласцей: Брэсцкая, Мінская, Віцебская, Гродненская, Гомельская і Магілёўская.

Вучаніца:
Мяжуе з Польшчай, Украінай, Расіяй, Латвіяй, Літвой.
Твой родны край, твая Айчына -
Жыццё тваё і гонар твой.
І ты яе запомні імя,
Яе неба, сонца і зару.
Твая зямля, твая Радзіма
Названа светла –
Бе – ла – русь.
Вучань 3.
– Як называецца дзіўна ...
Ты пра яе раскажы
- Белая Русь – Радзіма
Перад табою ляжыць.
Крыкні – яна адгукнецца
Звонам гарачых кос.
Кропля з ліста сарвецца,
Ускалыхнецца плёс.

Танец “Люлечка”

Вучань: - Паглядзіце на карту Беларусі, і вы адразу ўбачыце, як шмат тут агародаў. Адны з іх старажытныя, іншыя толькі будуюцца, мацнеюць.
Вучань:
- Яны да спадобы мне, хай і старыя,
Не толькі ў гучанні іх добры змест.
Як многа гавораць мне назвы такія –
Мінск,
Пінск,
Брэст.
Калі паразважыш, няцяжка дазнацца,
бо сведчаць на ўсю неабсяжную  шыр,
Што продкі любілі спакойную працу –
Шклоў,
Клецк,
Мір.
Вучань:
- Горад Слонім ёсць на Шчары.
Ды чамусьці не сланы
Топчуць ля яго абшары,
А ласі і кабаны.
Мой таварыш –
Самы добры! –
Побліз Кобрына жыве.
Там вужакі, а не кобры
Выгінаюцца ў траве.

Верш “Мая Пружанская зямліца” М.Засіма (пад музыку)

Вучань:Шмат на нашай казачнай зямлі рэк і азёр, нездарма Беларусь называюць сінявокай.
З маленства сэрцам я ірваўся
Ткаць песні з вашых паясоў.
О рэкі, рэкі Беларусі
Сярод лугоў, сярод лясоў!
Вучань:
Тут Дняпро бяжыць прывольна,
Сож, Бярэзіна, Дзвіна,
Прыпяць, Шчара, Свіслач, Нёман,
Вілля, Піна, Буг, Дзісна.

Тут крыштальныя азёры –
Нарач, Свіцязь, Снуды, Свір,
Полацк – наш старэйшы горад,
Віцебск, Тураў, Кобрын, Мір.
Гучыць песня “Неман - рака”

Вучань: Рэспубліка Беларусь славіцца сваім абуткам, трыкатажнымі вырабамі, тканінамі. У нас выпускаюцца гадзіннікі, радыёпрыёмнікі, халадзільнікі, веласіпеды, матацыклы, трактары “Беларусь”, БезАЗы.

Тут умельцы вырабляюць
Слаўны трактар “Беларусь”,
Тут ствараюцца БелАЗы –
Трохсоттонны везці груз ...
Вучань:
Тут сыны ляцяць у космас,
Песні матчыны пяюць.
Гэты край наш найдзівосны
Беларуссю ўсе завуць.



Вучань:
Слаўлю я свой край любімы,
Незгасальную зару.
Як ты сэрцу майму  міла,
Дарагая Беларусь!
Залацістыя прасторы,
Незлічона ясных зор,
Рэкі ціхія, азёры,
Галасісты шумны бор!
Ты нас ласкай атуліла,
І ў шчасці гавару:
Як ты сэрцу майму міла,
Дарагая Беларусь

Песня “Белая Русь”

Вучань: Як усё-такі добра, што мы нарадзіліся з табой у такой прыгожай краіне з такой дзіўнай назвай – Белая Русь, сярод такога здольнага народа.
Вучаніца: І пакуль будзе жыць наш народ, датуль будзе заварожваць нашу душу бабульчына казка, матуліна песня, весяліць наша  сэрца вясёлы танец і трапны жарт.

(Гучыць музыка “Аве Марыя”)

Вучань: (словы чытаюцца пад музыку “Аве Марыя”)  
Я буду маліцца і сэрцам, і думкамі,
Распетаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй.
Вучаніца:
Малюся я небу, зямлі і прастору,
Магутнаму богу - усясвету малюся,
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору

За родны загон Беларусі.

Конкурс эрудытаў “Найлепшы знаўца казак

Па казках Якуба Коласа


(У конкурсе бяруць удзел 4 каманды. Загадзя дзецям выдаецца спіс казак, якія яны павінныя прачытаць. Гульня можа пачынацца з конкурсу "Візітоўка", дзе каманды прадстаўляюць свае назвы і эмблемы.)

Вядоўца.
Як цудоўна гэта, дзеці,
Што ёсць казачкі на свеце
Добрыя, чароўныя!
Калі ўсе іх прачытаць,
То мудрэйшым можна стаць.
Казку ты
Казку я,
Пачынаецца гульня!

I    конкурс ІНТЭЛЕКТ-ЛАТО

Кожная казка мае свой пачатак, сваю прыказку. Сапраўдны казачнік можа па пачатку пазнаць казку. Паспрабуйце гэта зрабіць і вы. Я буду зачытваць прыказкі, а вы на картках пазначайце назвы адпаведных казак.
(Кожная каманда атрымлівае картку для работы.)
Прапануюцца прыказкі:
1.Жылі-былі дзед і баба. Хораша жылі яны між сабою. За ўсё сваё жыццё яны не толькі ні разу не пабіліся, але і не пасварыліся нават. {"Баба і чорт")
2.Даўно, даўно гэта было, не за памяць нашых дзядоў. ("Барона і зязюля ")
3.У цеснай, крэпкай турме аднаго вялікага горада сядзеў бедны засуджаны. Нягодныя людзі закавалі яго ў ланцугі і кінулі ў турму. ("Песня птушкі")
4.Было ў бацькі тры сыны: два разумныя, а трэці, самы меншы, дурань. ("Дурань")
(Пасля выканання задання каманды здаюць карткі журы, якое і падводзіць вынікі конкурсу.)
Вядоўца. Ну вось, прыказка ёсць, а далей казка будзе: I пайшлі чатыры волаты ў чатыры бакі, куды вочы глядзяць. А глядзелі яны ў кожнага на сваю казачную краіну, якая знаходзілася за трыдзевяць зямель.
(Запрашаюцца капітаны каманд "чатыры волаты". Яны цягнуць жэрабя для вызначэння колеру сцежкі, па якой будуць ісці)
Вядоўца. Вось чатыры сцежачкі. (На падлозе 4 рознакаляровыя стужкі, якія разыходзяцца ў розныя бакі.) Яны незвычайныя, чароўныя. Сцежкі кожнага з вас прывядуць да сваей казкі, дзе вы сустрэнецеся з казачнымі героямі і павінны будзеце ім дапамагчы. За кожную такую дапамогу капітан атрымае кавалачак казачнага люстэрка. Сабраўшы іх разам, яго каманда набывае права ўдзельнічаць у апошнім конкурсе нашага спаборніцтва.



Ішоў бай па сцяне,
Нёс сямёра лапцей,
I сабе, і жане,
I дзіцёнку па лапцёнку.
Ці баяць, ці не?
(Капітаны становяцца на свае сцежкі)

II        конкурс ЗНАЁМСТВА

Па чарзе капітаны сустракаюцца з казачнымі героямі, пазнаюць іх і прапаноўваюць сваю дапамогу.
Казачны герой белай сцяжынкі. На якія толькі хітрыкі ні кідаўся я, каб звесці дзеда з бабаю, нічога не памагло. Спрабаваў кідаць у гаршчок з капустаю вуголле і сажу. А дзед і вухам не вядзе: выкіне з капусты вуголле, есць ды бабу хваліць, што яна добрая гаспадыня. Дзеда ўночы за-вёў у бабіну расаду і вытаптаў яе дзедавымі нагамі. А вось, думаю, пачастуе баба дзеда чапялой. Не! Не атрымалася... (Плача.)
Вядоўца. Што гэта за казка? Як завуць героя? Ці можна яму дапамагчы?
(Чорт, казка "Баба і чорт")
Казачны герой чырвонай сцяжынкі. А колькі ў нас ворагаў! Хто толькі не крыўдзіць нас, бедных. Крыўдзяць нас людзі, крыўдзяць звяры, нават птушкі-драпежнікі — каршуны, совы, пугачы і тыя нас ушчуваюць. Ніхто не баіцца нас, ну ніхтосенькі!.. Пойдзем, хіба, ды ў ваду кінемся. (Плача.)
(Зайчык, казка "Зайчыкі")
Казачны герой сіняй сцяжынкі. Страшна загневаўся я. Вось залезу я ў сваю норку, выставіўшы доўгія вусы і шырокія клешчы, і не зварухнуся. Скарэй памру, а не вылезу. Нават гаварыць ні з кім не жадаю.
(Рак, казка "Цяжкая доля'')
Казачны герой жоўтай сцяжынкі. Пакуль жыў, быў бацька, усе мы жылі разам. Бацька заступаўся, калі браты пачыналі мяне крыўдзіць. Жыў я і вялікага гора не знаў. Але памёр бацька, падзяліліся старшыя браты, а мяне выгналі з хаты. Вось пастаю я тут, паплачу, пагляджу апошні раз на свой двор і пайду, куды вочы глядзяць. (Плача.)
(Дурань, казка "Дурань")
Вядоўца. Сцяжынкі прывялі вас у "Чарадзейную палату". Тут кожны капітан павінны падабраць сабе адзенне таго персанажа, хто здолее дапамагчы яго казачнаму герою.

III       конкурс “ЧАРАДЗЕЙНАЯ ПАЛАТА”

Капітаны падыходзяць да стала, дзе ляжаць розныя рэчы, і выбіраюць патрэбныя элементы адзення. Потым апранаюць іх і расказваюць, чаму менавіта гэтае адзенне спатрэбілася. Удзельніку, як слушна падабраў адзенне, уручаецца яшчэ адзін кавалачак люстэрка.
(Белая сцяжынка адзенне бабы, чырвоная сцяжынка – адзенне жабы, сіняя сцяжынка адзенне жытэйка (зярнятка), жоўтая сцяжынка – адзенне Анучніка.)
Вядоўца. Малайцы, капітаны! Цяпер можна і да Лесуна ў госці адправіцца.
Лясун. Добры дзень! Вельмі рады вітаць вас у сваім лесе. Чуў, што вы дапамагаеце казачным героям. Гэта справа вельмі адказная і цяжкая. А здолееце вы з ей справіцца, толькі калі добра ведаеце казкі. А калі не – дык тут са мной і застанецеся, будзем разам валацуг ганяць. Кожнаму з вас я дам папяровы ланцужок, на якім напісаныя словы з вашых казак. Аднак вось бяда: ланцужкі ад старасці парваліся і словы на іх пераблыталіся. Але я ўпэўнены, што кожны з вас здолее скласці з гэтых слоў выказванне і адказаць, каму яно належыць.

IV       конкурс КАЗАЧНЫ ЛАНЦУЖОК

Ланцужок, на якім напісаныя словы, разразаецца на некалькі кавалкаў, з якіх дзеці і складаюць выслоўе. Калі ў конкурсе ўдзельнічаюць вучні першага класа, то можна разрэзы зрабіць фігурнымі, каб лягчэй было складаць сказы.
(Белая сцяжынка. Усё куплю, што хочаш, звядзі толькі. (Чорт, казка "Баба і чорт".). Чырвоная сцяжынка. Ці ж можна нам жыць на свеце? (Зайчык, казка "Зайчыкі") Сіняя сцяжынка. Рачэ, рачэ! Чаго ты так угневаўся? (Плотачка, казка "Цяжкая доля".) Жоўтая сцяжынка. Чалавек я цёмны, няграматны. Які я кароль?! (Дурань, казка "Дурань".)
Лясун. Бачу, што казкі вы добра ведаеце (раздае пераможцам конкурсу кавалкі люстэрка). А зараз адкрыю вам адзін сакрэт: вас чакае Баба Яга.
Баба Яга. Фу-фу, чалавечым духам пахне. А-а-а, гэта, мае маленькія волаты. Вельмі хачу, каб вы мяне павесялілі. Тэлевізар у мяне зламаўся. Хачу на вас паглядзець, ці добрыя вы артысты. А заданне такое: пакажыце мне ўрывачкі з казак, ды каб у іх яшчэ і пытанні былі, а мы разам на іх адказваць будзем.

V         конкурс ЗАПЫТАНКА

Каманда паказвае падрыхтаваны ўрывак з казкі і задае па ім пытанне. Астатнія каманды пішуць адказы на паперках і аддаюць іх журы. За ўдзел у конкурсе Баба Яга раздае камандам кавалачкі люстэрка.
Вядоўца. Вось мы і дабраліся да Чароўнай скарбонкі. У ей знаходзяцца рэчы, неабходныя для таго, каб казкі вашы скончыліся добра.

VI       конкурс “ЧАРОЎНАЯ СКАРБОНКА”

Вядоўца адчыняе скарбонку, у якой знаходзіцца шмат розных рэчаў, і прапануе камандам знайсці патрэбную для іх казкі. Каманды павінныя не толькі выбраць рэч, але і расказаць аб тым, як яна дапамагла казачнаму герою. За правільныя адказы вядоўца ўручае кавалкі чароўнага люстэрка.
(Белая сцяжынка – чаравікі. Чырвоная сцяжынка – жаба. Сіняя сцяжынка зярнятка. Жоўтая сцяжынка – торба.)
Вядоўца. Кожная каманда сабрала па некалькі кавалачкаў казачнага люстэрка. Калі вы складзяце іх, то здолееце прачытаць мудрую народную прыказку.

VII     конкурс “КАЗАЧНАЕ ЛЮСТЭРКА”

Па сігнале каманды пачынаюць складаць свае люстэркі. {Гэта можа быць разрэзаны на кавалкі ліст каляровага кардону, на якім запісана прыказка.) Калі фраза будзе складзеная, каманда хорам прачытвае яе. Перамагае каманда, якая з заданнем справіцца першай.
(На люстэрку кожнай каманды напісана: ДА ЧАГО НЕ ДОЙДЗЕШ, ТОЕ Ў КНІЖЦЫ ЗНОЙДЗЕШ.)
Заўвага. Падчас падрыхтоўкі да конкурсу варта выкарыстоўваць зборнікі казак аднаго выдання, бо ў розных рэдакцыях адны і тыя ж казкі могуць мець розныя назвы ці імёны герояў.
Заданні дадзенага конкурсу складзеныя па выданні: Я. Колас. Збор твораў у 14-ці тамах. Т. 4. — Мн., 1973.

Наша, утульная хатка.

Вядучая: Добры дзень!  Рады бачыць  вас на нашым свяце.
Вядучы: Вітаем усіх гасцей нашай  "Утульнай хаткі",  удзельнікаў нашай
гульні,  членаў журы, а таксама гасцей.
Вядучая: Вось мы гаворым вітаем.А ці ведаеце вы, што ёсць Сусветны дзень
прывітанняў, які адзначаецца 21 лістапада. У гэты дзень прынята казаць адзін
аднаму прыемныя словы, жадаць міру і дабра. З 1975г. гэтае свята адзначаецца ў 140 краінах свету.
Вядучы: Свята было прыдумана братамі Маркам і Браянам Макормакамі з
амерыканскага штата Небраска ў самы разгар "халоднай" вайны як пратэст
супраць міжнароднай напружанасці. Браты адправілі паштоўкі з сардэчнымі
прывітаннямі ва ўсе краіны свету. Яны прасілі адрасата прывітаць яшчэ каго-
небудзь хаця б чалавек 10. Гэта ідэя была падтрымана і кіраўнікамі дзяржаў і
звычайнымі людзьмі.
Вядучая: Дарэчы, прывітанне ў розных народаў свету прымае на працягу
стагоддзяў самыя розныя формы.Так прадстаўнікі племені акамба ў Кеніі ў
знак глыбокай павагі плююць на сустрэчных. На востраве Замбезі пры
сустрэчы пляскаюць у далоні і робяць рэверанс. Амерыканцы, вітаючы сябра,
ляпаюць па спіне, а французы- цалуюцца.
Вядучы: Ну а мы вітаем нашых удзельнікаў конкурсу  апладысментамі,
запрашаем каманды на сцэну.
(Прадстаўленне каманд і членаў журы)
1 Конкурс "Хтохутчэй"
(даецца 1 хвіліна)
Трэба за гэты час на ліст паперы напісаць як мага больш  вядомых формул , з дапамогаю якіх выказваюцца падзяка і просьба(журы падводзіць вынікі) Вядучы: У звычайнай гутарцы людзі выяўляюць розныя пачуцці і імкнуцца гаварыць выразна і пераканальна, каб іх зразумелі. Калі ж заўважыць,  што іх не разумеюць або ім не вераць, то яны імкнуцца давесці сваю думку пры дапамозе інтанацыі.

Вядучая: I зараз нашым камандам мы прапануем такі конкурс. Для ўдзелу ў ім запрашаюцца хлопцы(па 1) з кожнай каманды.
Заданне: вымавіць фразу "Дай мне, калі ласка, ручку"  з рознымі адценнямі інтанацыі - так, каб гучала:
 -просьба
–насмешка
 -прызнанне ў каханні
 -упрошванне
 -загад
-няўпэўненасць
-абыякавасць
-зайздрасць
(падвядзенне вынікаў)                                                                         ?
Вядучая: калі я знаёмых
Ці родных спаткаю,
Вітаюся,
Зняўшы ўбор з галавы,
I ветла кажу,
Калі што ў іх спытаю:
-Вялікі вам дзякуй!
Прабачце. А вы?
Вядучая: Мы таксама.А яшчэ мы спяваць умеем. I я запрашаю ўдзельнікаў
наступнага конкурса(конурса прыпевак)
Вядучы: Ад слова сэрца халадзее,
Праходзіць сон і забыццё,
Ад слова рушацца надзеі,
Ад слова свеціцца жыццё.
Вядучая: I зараз камандам прапануецца дадаць набходныя словы ў прыказкі
і прымаўкі.
1 каманда:
Слова не верабей ... - выпусціш-не зловіш.
Запас бяды ... не чыніць.
Усе знай, ды ... не ўсе бай.
Рана загоіцца ,а ... злое слова ніколі.
Век жыві, ... век вучыся.
Па адзенні сустракаюць,а ... па розуму праважаюць.
Вялікаму каню -... вялікі хамут.
Многа ведай , ды ... мала гавары.
За доўгі язык ... не пахваляць.
Не хвалі сябе , няхай ... людзі пахваляць.
Чужым розумам ... не пражывешь.
3 разумным пагавары-розуму набярэшся , а з дурнем ... і апошні страціш.
Слухай многа , а ... гавары мала.
Не рабі ліхога і ... не бойся нікога.
Сем разоў адмерай ,... адзін адрэж.
Вядучы: Над намі словы ўладараць.
Мы чуем і гаворым іх ,
Яны то здружаць , то пасвараць
Сяброў і ворагаў маіх
Вядучая: Так, сапраўды, словам можна вылечыць,
А можна і скалечыць чалавека.
Далікатнае , тактоўнае , ласкавае , яно даспадобы любому.                
Вядучы: I наколькі тактоўныя нашы ўдзельнікі гульні, мы зараз высветлім.
Вядучая: Прапануем нашым камандам наступную сітуацыю: уявіце сабе
телефонную размову. Прывітайцеся і пачніце правільна размову (а пасля
закончыце яе)
А)Телефануеце вы
Б)Вам тэлефануюць(памыліўся нумарам)
(інсцэніруйце)
(журы падводзіць вынікі)
Вядучы: Ад слова вырастаюць крылы,
А ў сэрцы стукае любоў,
Ад слова прыбываюць сілы,
Дык не шкадуйце шчырых слоў!
Вядучая: А здатным толькі на дакоры
I гучна словамі грымець,
Каб не прыносіць людзям гора,
Было б найлепей анямець.
Вядучы: Мы зараз прапануем нашым удзельнікам "анямець"  на некалькі хвілін.
Вядучая: Як анямець? Яны што гавораць нейкія непрыемныя і дакорлівыя
словы?
Вядучы: Ды не, гэта іх конкурс такі чакае.Яны без слоў, моўчкі, павінны
прадставіць які-небудзь твор бел.літ-ры (эпізод,сцэну), каб гледачы
здагадаліся, што гэта за твор.
Вядучая: А паважанае журы ацэніць акцёрскія здольнасці нашых удзельнікаў.
(конкурс-пантаміма)
(журы падводзіць вынікі)
Вядучы: Так, нездарма народная прыказка кажа: "Слова-срэбна, маўчанне-
золата"
Вядучая: Дазволь мне з табой не згадзіцца, бо, кажучы словамі М.Танка,
"Маўчанне ніколі не было і не будзе золатам: яно або ў некалькі разоў
даражэйшае за яго, або нічога не вартае!"
Вядучы: Цудоўныя словы!
Вядучая: Ласкавае, добрае, шчырае слова патрэбна ўсім!
Вядучы: Век дзяліся тым, што маеш,-
Хлебам - соллю , казкай - краскай.
Ну, а ў госці запрашаеш,
Гавары ўсім!
-Калі ласка!
Вядучая: Нешта ты ўжо пра хлеб загаварыў, пра госці. Мы ж таксама столькі гасцей да сябе запрасілі, а чым частаваць іх будзем?
Вядучы: Як чым? Сёння ў нас свята беларускае, таму і частаваць будзем
беларускімі стравамі.
Вядучая: Гэта што ж? Мы іх тут гатаваць будзем?
Вядучы: Ну,прыгатаваць мы іх тут не зможам, а вось падзяліцца рэцэптамі- калі ласка.
Камандам мы прапануем скласці рэцэпт дранікаў,  мучных (масленечных) бліноў. Тая каманда, хто дакладней напіша рэцэпт –і  пераможца.
Вядучая: Ты паглядзі, якія спрытныя і ўвішныя ў нас дзяўчаты, якія
выхаваныя, тактоўныя хлопцы!
Вядучы: Ды яшчэ і інтэлектуалы!
Вядучая: Ну, я не сумняваюся.Але ўсё ж такі конкурс (інтэлектуальны) хачу
прапанаваць.
Вядучы: А што за конкурс?
Вядучая: Кожнай камандзе будзе зададзена па 10 пытанняў.Каманда, якая
дасць больш правільных адказаў, тая і пераможца.
Вядучы: Тады пачынай.
Вядучая: Ну, вось скончыўся апошні конкурс. Журы падводзіць вынікі і
хутка аб'явіць пераможцаў.
Вядучы: А мы хочам падзякаваць удзельнікам нашай гульні, усім гасцям , якія
завіталі да нас у нашу "Утульную хатку".
Вядучая: Мы спадзяемся, што вам сапраўды было ўтульна ў нас. Памятайце,
што толькі ад нас саміх залежыць тое,  наколькі нам будзе добра і камфортна
ў жыцці.
Вядучы: Адкрывайце свае сэрцы дабру і з дабром ідзіце да людзей.
Вядучая: Хочацца яшчэ  раз нагадаць словы П.Панчанкі:
"Лечыцца трава ад спекі ліўнем ,
Людзі ласкай лечацца людской."
Будзьце ласкавымі, бойцеся крывадушша і абыякавасці. Міра вам і дабра!
Вядучы: I ўсяго чыстага і светлага!

Пытанні па літаратуры:

1 каманда
1. Які твор з названых належыць пяру Ядвігіна Ш.
а) «Дуб-дзядюля»
б) «Тралялёначка»
в) «Ідылія»
г) «Свіцязь»
2.      Назавіце сапраўднае імя Якуба Коласа?
3.      Як называецца буйны мастацкі твор аб значных гістарычных падзеях?
4.      Назавіце асноўныя драматычныя жанры. (камедыя., драма, трагедыя)
5.      На якое свята пякуць бліны? (Масленіца)
6. Пазнайце героя па апісанні:  «Як маліны, яе губкі, А твар, як лілея, Як дзве зоркі, яе вочкі, Гляне - свет яснее.
(Бандароўна Я. Колас)
8. Назвіце вядомыя вам творы К.Чорнага
(«Вераснёвыя ночы», «Макаркавых Волька», р-ны «Бацькаўшчына», «Трэцяе паклене», «Пошукі будачыні»...)
9. Чым адрозніваецца філасофская лірыка ад грамадзянскай.
10. Які жанр твора А.Макаёнка «Выбачайце, калі ласка»? (камедыя)


2-я каманда

1. Колькі  радкоў у санэце? (14)

2.Гэты твор Дуніна-Марцінкевіча  яшчэ называецца  «Сялянка». Якая назва гэтага твора больш вядома. (Ідылія)
3.     Калі  адзначаецца дзень ведаў? (1 верасня)
4.     Назавіце  псеўданім Якуба Коласа.   (Якуб Колас)
5.     Вызначце аўтара твора.
«Вы выйшлі  ўдалеч, маладыя,
Вам доўга крочыць праз гады.
Не забывайце ж, якія
Вы пакідаеце сляды.» (Пятрусь Броўка)
6. Чым адрозніваюцца пейзажная лірыка ад інтымнай?

7.     Назавіце аўтара «Песні пра зубра» (Мікола Гусоўскі)
8.     Якія вы ведаеце вобразна-выяўленчыя сродкі?
(Пералічыце параўнанні,  увасбленні і інш.)
9.     Назавіце героя,  якому належаць наступныя словы:
А што ж ты думала, сястрыца!
 Хіба мне пахваліцца няма чым?
Дыплом я заслужыў, здаецца ж, галавою,
I не раўнуйся ты са мною. (Баран)
10. Які  жанр твора  Максіма  Танка «Родная мова». (верш)

3-я каманда
1. Які жанр твора Я.Коласа «Новая Зямля» (паэма)
2.     На якое свята дзяўчаты плятуць вянкі, пускаюць іх па вадзе; шукаюць папараць- кветку? (Купалле)
3.     Якія вы ведаеце жанры празаічных твораў? (апавяданне, аповесць, раман)
4.Як  прозвішча героя камедыі К.Крапівы «Хто смяецца апошні», які «ходзіць на мяккіх лапах і да ўсяго прыслухоўваецца», а яшчэ мае жонку Зіначку? (Зелкін)
5. Сапраўднае імя Янкі Купалы? (Іван Дамінікавіч Луцэвіч)

6. Дапоўніце твор:
«Хіба на вечар той можна забыцца?
Сонца за борам жар-птушка садзіцца,
Штосьці спявае пяшчотнае бор...
(Пахне чабор)

7. Назавіце беларускага першадрукара.    (Францыск Скарына)
8.     Як суадносіцца жыцце і мастацтва ў рэалізме і мадэрнізме?
9.     Да якога жанру адносіцца твор Янкі Купалы «Паўлінка»? (Камедыя)
10. Назавіце састаўныя кампазіцыі,  элементы сюжэта мастацкага твора.
(Экспазіцыя, завязка, развіццё дзеяння, кульмінацыя, развязка, пазасюжэтныя элементы)

Да 80-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча
Літаратурная гасцёўня

Тэма: “Быў. Ёсць. Буду...”
Мэта: пазнаёміць вучняў з дзіцячымі гадамі і творчасцю У. Караткевіча; вучыць свядомаму, выразнаму, уважліваму чатанню літаратурных твораў; выхоўваць павагу да слова пісьменніка; культуру вуснага маўлення; адчуванне прыгажосці мастацкага слова, адвечныя чалавечыя каштоўнасці.
Абсталяванне: партрэт У. Караткевіча, выстава кніг з творамі пісьменніка, крыжаванка.
Ход мерапрыемства

I Аб’яўленне тэмы
Сёння мы сабраліся ў літаратурнай гасцёўні “Быў. Ёсць. Буду...”, каб бліжэй пазнаёміцца з творамі  пісьменніка Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.
Кожны народ пакідае значны след у гісторыі і культуры чалавецтва. Наша зямля дала свету такія імёны, як Ф. Скарына, М. Багдановіч, Я. Купала, Я. Колас. Творы гэтых пісьменнікаў абуджаюць цікавасць да нашай гісторыі, расказваюць аб прыгажосці роднага краю, прасякнуты аданай любоўю да роднай зямлі.
У лістападзе спяўняецца 80 год з дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча – празаіка, паэта, драматурга, гісторыка, незвычайнага чалавеа, унікальнай асобы.

II Знаёмства з творчасцю пісьменніка
У. С. Караткевіч нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў Оршы ў сям’і служачых.Бацька быў фінансавым работнікам, а маці – настаўніцай. Жылі яны вельмі дружна.
Маленькі Валодзя часта хварэў. Хворы, ён звычайна маляваў, разгляваў кніжкі. Рос спакойным, задумлівым. У тры гады Валодзя ведаў усе літары, а праз паўгода ўжо чытаў сам. Чытачом быў тіворчым і заўсёды нешта дадумваў, штосьці пераносіў у рэальнае жыццё. У старшых класах пісаў п’ескі, яго творы змяшчалі у школьных газетах.
Прага да літаратурнай дзейнасці ніколі не пакідала Уладзіміра Караткевіча. Папрацаваўшы некалькі год настаўнікам, ён усё сваё астатняе жыццё прысвяціў пісьменніцкай дзейнасці. І мы вельмі рады гэтаму, бо Уладзімір Сямёнавіч пакінуў нам шмат выдатных твораў, у тым ліку і казак.
Першы верш паэт надрукаваў у 1955 годзе. Выдаў зборнік паэзіі “Матчына душа”, “Вячэрнія ветразі”, “Мая іліяда”.
У. Караткевіча спачатку ведалі як паэта, але выступаў ён і ў галіне прозы. Аўтар зборніка апавяданняў “Блакіт і золата дня”, раманаў “Нельга забыць”, “Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Чорны замак Альшанскі”, аповесцей “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Сівая легенда”, “Цыганскі кароль”, кнігі нарысаў “Зямля пад белымі крыламі”.

III Паэтычная хвілінка
Настаўнік. Ці ты хлопчык, ці дзяўчынка,
Паэтычная хвілінка
Запрашае ў свет цудоўны,
таямніц, дзівосаў поўны.
У выкананні вучняў гучаць вершы У. Караткевіча.
         Орша                                                                                    Быў. Ёсць. Буду.
Яна не блішчыць красою,
А ў сэрца навек запала
З паркам сваім змарнелым,
З сваёй Кабыляцкай гарою,
З лянівай сястрой Аршыцай,
 Што летам бруіцца памалу
У шырокі, як песня наша,
Магутны, сівы дняпро.
Як толькі цёмнаю ноччу
Вочы свае закрываю,
Адразу яе я бачу
З яе неяркай красой,
З бярозкамі на Аршыцай,
З вясёлым сонейкам мая,
З блакітам першых пралесак
У косах каханай маёй.

Мокрыя травы
Я сумуе па радзіме,
Па яе лугах і нівах,
Па трыпутніку, што гладзіў
Ногі збітыя мае,
Па укропе на гародзе,
Рэчках, ціхіх і лянівых,
І па сопкай белай бульбе,
Што на стол яна дае.
Я сумую па радзіме...
Бачу ціхія паляны,
Цёплы мёд яе маліны
Адчуваю на губах.
Ты – мая лясная казка
У красе доўгачаанай,
Ты – мая святая песня,
Свет адзіны ў вачах.

Беларуская песня
Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа,
Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,
Дзе на ўувышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы
І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.
Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,
Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы карабель...
Там, дзе сэрца маё з першым крокам, як молат, заб’ецца,
Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе.
Што сляпым? Нават мёртвым успоўніў высокія зоры,
Над ракою чырвонай і цьмянай палёт кажаноў,
Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах,
І бары-акіяны, і неба – разлівы ільноў...





У дняпроўскіх хвалях, бы ў калысцы,
Разгайдалася хмурынак бель,
І спявае пад тугім вятрыскам
Лугавы вясёлы жаўтазель.
Усе шляхі прыводзяць не да Рыма,
А да родных вербаў і бяроз.
Любая, у барах сівых радзіма,
Сын твой нарадзіўся тут і ўзрос.

IV Літаратурная галаваломка

1
к






2
3



а







р







5
4

а







т

6
7


к




е




8




в





9





і


10
ч





У пустыя клеткі дзеці ўпісваюць назвы казак і імёны казачных герояў.
Адказы. 1. Кошка. 2. Верабей. 3. Чарапаха. 4. Сава. 5. Ігнат. 6.Янка. 7. Аленка. 8. Мядзведзь.
9. Чараўнік. 10. Чорт.

V Тэатральны прыпынак “Маўклівая мініяцюра” (фізкультурная паўза)
Вучні ў групах рыхтуюць інсцэніроўку-пантаніму ўрыўка з любой казкі. Удзельнічаюць у мініяцюры ўсе дзеці.

VI Літаратурная віктарына
1. Хто быў прэзідэнтам птушынага царства? (Арол.)
2. Чым падобныя казкі “Верабей, сава і птушыны суд” і “Кацёл з каменьчыкамі”? (нагадваюць легенды)
3. Колькі кацянят нарадзілася ў кошкі, якая жыла ў Янкавай хаце? (6)
4. Што пайшла шукаць Аленка? (Сонца)
5. Хто зайшоў у хату да Мар’і? (Чараўнік)
6. Як чорт грэўся з марозу? (Сядзеў на гарачых пірагах)
7. З кім чарапаха параўноўвала жабак? (З салаўём)
8. На чым граў павадыр? (На цымбалах)
9. Якая з казак У. Караткевіча падобна на казку С. Маршака “Дванаццаць месяцаў”? (“Вясна ўвосень”)
10. Што запатрабавала Сава ад птушак? (Футра)
11. Якую плату патрабаваў чараўнік ад Мар’і? (Дзяліцца з людзьмі і дарыць ім дабро)
12. Чаму жывёлы згадзіліся паклікаць Сонейка? (Хацелі адплаціць дабром за дабро)
13. Што Чарапаха хацела падараваць птушкам? (Словы для песні)
14. Што вырасла з камянёў? (Бульба)
15. Якое пакаранне вынеслі Вераб’ю? (Звязаць лапкі і адпусціць)

VII Падвядзенне вынікаў
Самы лепшы сябар – любімы пісьменнік. Пасябраваўшы ў дзяцінстве, ты будзеш з ім усё жыццё.
Ён навучыць цябе мудрасці, дасць параду.
-          У гасцях якога пісьменніка і паэта мы былі?
-          Што вам асабліва запомнілася?
Нібы наказ, нібы запавет, гучаць радкі з цудоўнай кнігі нарысаў “Зямля пад белымі крыламі”, звернуты да будучых яе чытачоў: “ Вы, маладыя... Вы паглядзіце многае ў свеце. Але перш за ўсё вам трэба ведаць свой, самы для нас прыгожы край. Слухайце музыку нашай пявучай мовы і нашы пяшчотныя песні і,галоўнае, пазнаеце свой гасцінны, добры, горды і таленавіты народ.
Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, дый непатрэбна.”

Хто не спазнаў літаратуры нашай велічы,
Хто на гісторыю з пагардаю глядзіць,
Таму параю я : чытайце Караткевіча,
Каб на Радзіме невукам не быць.

Урок - конкурс «У паэтычным садзе Максіма Багдановіча»
                         ў 10-ым  класе. Заключныя заняткі

   Мэта: праверыць i абагульніць веды вучняў па біяграфіі i творчай спадчыне Максіма Багдановіча, пазнаёміць з некаторымі новымі для вучняў аспектамі яго творчасці.
Удасканальваць уменне выразна чытаць уголас мастацкія творы паэта i беларускіх пісьменнікаў.
   На прыкладзе асобы Максіма Багдановіча, на яго вершах выхоўваць у вучняў пачуццё   прыгожага, любоў да  радзімы; зацікавіць ix творчасцю песняра.
   Абсталяванне: партрэт паэта, пад iм словы:
                           Беларусь, твой  народ дачакаецца
                           Залацістага, яснага дня.

   Плакаты з выказваннямі  вядомых пісьменнікаў пра Багдановіча i яго творчасць:
   Максім Багдановіч па праву заняў пачэснае месца ў нашай маладой паэзіі як высокаталенавіты паэт i майстра паэтычнай формы. Сярод беларускіх паэтаў Максім Багдановіч вылучаўся глыбокай i шырокай адукацыяй, тонкім разуменнем i пачуццём паэзіі.
                                                                                                    Якуб Колас

   Ёсцъ паэты, якія пішуць творы, каб потым з ix выдаць выбранае, але ёсць i паэты, што пішуць толькі выбранае. Да такіх i належыць Максім Багдановіч.
                                                                                                    Максім Танк
   ...Унутраны агонъ паэзіі Максіма Багдановіча з цягам часу не згасне... i ў будучым мы ў яго паэзіі  знойдзем сябе, таму што  «ўсе разам ляцім да зор».
                                                                                              Эмілія Легутэ (літоўская пісьменніца)

   Кніжная выстаўка твораў Багдановіча i літаратурных прац аб iм; выстаў­ка вучнёўскіх ілюстрацый да вершаў паэта. На стале — букет васількоў.
   Э п i г р а ф:
Вечна светлы i вечна дужы,
Вечна юны, як наша зямля.
Мы табой ганарымся — і плачам,
Мы нясём  цябе ў сэрцы праз дым.
Нізка голаў схіляю, юнача,
Перад вечным глаголам тваім.
              У. Караткевіч. «Багдановічу»

   Магнітафонны запіс песні «Магда­лена» (верш М. Багдановіча, муз. У. Мулявіна).
   Уступнае слова настаўніка: Кветкамi зямлі хочацца назваць многія вершы беларускіх паэтаў. Кветкі суправаджаюць нас усё жыццё: сустракаюць пры нараджэнні, цешаць у святы, суцяшаюць у старасці. Яны патрэбны нам заўсёды, таму што без хараства чалавек не можа жыць.
Кветкамі зямлі па праву можна назваць i вершы пісьменніка-дэмакрата, песняра народнай долі, палымянага грамадзяніна i патрыёта сінявокай Беларусі Максіма Багдановіча.
   На сённяшнім уроку мы прынясём сваё незвычайнае вязьмо таленавітаму паэту — букет ведаў па яго біяграфіі i творчай спадчыне; пазнаёмімся з некаторымі новымі аспектамі творчасці Багдановіча.
   Каб наш букет стаў вялікім i рознакаляровым, калі ласка, прыбаўляйце да яго свае краскі- адказы. Кожны конкурс патрабуе спаборніцтва. Як i дамаўляліся загадзя да ўрока, давайце падзелімся на дзве (тры) каманды (кожны рад — каманда), работу якіх будзе ацэньваць журы. (У якасці членаў журы можна запрасіць на ўрок вучняў-старшакласнікаў, настаўнікаў-славеснікаў, бацькоў.)


   1 - ш ы конкурс — на лепшага знаўца творчай біяграфіі Максіма Багдановіча.
Настаўнік. На наш урок-конкурс з беларускіх палёў прыйшла цудоўная, любімая i апетая паэтам кветачка — васілёк. Кветачка незвычайная: на яе пялёстках пытанні. Любому члену кожнай каманды даецца мажлівасць выцягнуць пялёстак i адказаць на пытанне.
1. Раскажыце  пра  бацьку  паэта.  3 якім  вялікім  рускім  пісьменнікам  ён сябраваў, а потым нават стаў сваяком?
                                          (Вядомы беларускі этнограф, фалькларыст i лінгвіст. 3 М.Горкім.)
2. Назавіце  першы  твор  Багдановіча. Калі i ў якой газеце быў надрукаваны ён?
                                                                     («Музыка». У газеце «Наша Ніва» ў 1907 г.)
3. Багдановіч вядомы i як таленавіты перакладчык. 3 якіх моў ён перакладаў?      
                                          (3 рускай,   украінскай, французскай, іспанскай, нямецкай i інш.)
4. Назавіце  прозвішча  беларускага пісьменніка, з якім Багдановіч сяб­раваў апошнія гады жыцця?  Як назваў пісьменнік свае ўспаміны пра Багдановіча?
                                                                                       (Змітрок Бядуля; «Страцім-лебедзь».)
5. У якіх гарадах жыў  М.Багдановіч?
                                 (У Мінску, Гродне, Ніжнім Ноўгарадзе, Яраслаўлі, Ялце.)
6. Як называецца апошні верш паэ­та?
                                 («У краіне светлай, дзе я ўмiраю...»)
7. Вядома, што  паэт пахаваны  ў Ялце. На  яго  магіле  пастаўлены помнік. 3 якога твора Максіма Багдановіча ўзяты  словы, што  напісаны на помніку паэту? Прачытайце ix.
                         ( 3 санета «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі»:
                               Хоцъ зернейкі засохшымі былі,
                               Усё ж такі жыццёвая ix сіла
                               Збудзілася i буйна ўскаласіла
                               Парой вясенняй збожжа  на раллі.)
8. Многія пісьменнікі наведалі мясціны, звязаныя з жыццём Багдановіча. У якіх творах яны апісалі свае ўражанні ад паездкі?
(С.Александровіч. «Пуцявіны паэ­та»; А. Бачыла. «Дарогамі Максіма Багдановіча»;
М.Стральцоў. «Загад­ка Багдановіча»; Л. Зубараў. «Макciм Багдановіч» i інш.)
9. Хто  сказаў  пра  М.Багдановіча: «Шчасце свайго народа ён бачыў у выхадзе яго на шырокую арэну агульначалавечай гісторыі. Як роўны з роўнымі, беларускі народ мысліўся iм сярод  іншых   народаў, i ў гэтым  галоўныя матывы яго творчасці»?
                                                                       (Кузьма Чорны.)
10. Творчасці якіх вялікіх славянскix паэтаў прысвяціў свае крытычныя  артыкулы  Максім    Багдановіч?
                 (А.Пушкіна i Т.Шаўчэнкі)
11. Якую казку для дзяцей напісаў Багдановіч?
                               («Мушка-зелянушка i камарык-насаты тварык».)
12. Якую беларускую народную песню любіў паэт?  (“Не кувай ты, шэрая зязюля...”)

    Настаўнік. Наш урок-конкурс называецца “У паэтычным садзе Максіма Багдановіча”. На жаль, сапраўднага фруктовага саду малады паэт не паспеў пасадзіць, бо кароткі быў яго жыццёвы век. Але такі сад, звязаны з імем Максіма Багдановіча, ёсць. Дзе ён знаходзіцца? Хто яго задумаў і пасадзіў? Мы даведаемся з невялікага паведамлення “Максімаў сад”, падрыхтаванага вашым аднакласнікам. (Для паведамлення выкарыстоўваецца артыкул “Максімаў сад” з кнігі Алеся Бачылы “Дарогамі Максіма Багдановіча”. – Мн., 1983. – с. 100-104.)
   Журы падводзіць вынікі конкурсу.

    2-гі конкурс – на лепшага чытальніка твораў М.Багдановіча
   Настаўнік. Максім Багдановіч быў строга патрабавальным да самога сябе, да сваёй творчасці. Ён шмат працаваў над удасканаленнем мастацкай формы  сваіх твораў, клапаціўся аб павышэнні паэтычнага майстэрства. За ўзоры беларускай лірыкі Багдановіч быў высока ацэнены  сучаснікамі і нашчадкамі. (Настаўнік звяртаецца да плакатаў з выказваннямі Я.Коласа, М.Танка, Э.Легутэ пра М.Багдановіча, яго творчасць і выразна чытае іх.)
   А цяпер пачытаем яшчэ раз творы паэта. (Ад кожнай каманды выступаюць 4-5 вучняў з выразным чытаннем вершаў на выбар.)
   Настаўнік. Вершы Максіма Багдановіча лаканічныя па форме, але напоўненыя глыбінёй думак і пачуццяў. Яны так і просяцца на музыку. Многія з іх натхнілі кампазітараў Беларусі на стварэнне музычных твораў.
   Давайце паслухаем невялікае паведамленне “Паэзія М.Багдановіча ў музыцы” (рэферат вучня, напісаны паводле артыкула В.Васільевай “Максім Багдановіч і музыка”//Народная асвета. 1976. №3).
   Гучыць магнітафонны запіс песні “Магдалена”.
   Зноў слова журы.

   3-ці конкурс – на лепшага знаўца зместу твораў М.Багдановіча
   1. У якіх вершах паэт...
   а) ...гаворыць, што знойдзеныя зернейкі з’яўляюцца сімвалам вечнага жыцця, бессмяротнасці народнага духу?
                       (Санет “Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...”)
   б) ...звяртаецца да народа са словамі:
   «Браця! Цi зможам грамадскае гора?
   Браця! Ці хваце нам сілы?!»
                      («Краю мой  родны! Як выкляты богам…»)
   2. Хто апісаны ў наступных радках? З якіх твораў гэтыя героі?
   а) Душой стаміўшыся ў жыццёвых цяжкіх бурах,
        Свой век канчае ён ў манастырскіх мурах.
        Тут ціша, тут спакой,— ні шуму, нi клапот.
        Ён пільна летапіс чацвёрты піша  год.
                      (Летапісец з аднайменнага твора.)
   б) ...горды, моцны птах.
       Яго звычаі — арліныя,
       Яго ўцехі  — сакаліныя;
       Пері-перечкі бялеюцца
       Ды на золаку агнявеюцца.
                       (Страцім-лебедзь з аднайменнага твора)
   в)  Не умее...
                         Працаваць,
        Толькі ўмее з хлопцамі
                              Жартаваць;
        Анi выткаць кросенкі,
                              Aні  шыць,
        Aнi стравы хораша
                              Наварыць.
              (Мушка-зелянушка з паэмы-казкі Мушка-зелянушка i камарык — насаты тварык.)
   3. У якіх творах М. Багдановіча ёсць наступныя  пейзажныя  замалёўкі?
   а)  Вечар на захадзе ў попеле
                                                  тушыцъ
        Кучу чырвоных кавалкаў вугля;
        Ціха ўсё; вецер  лістка  не
                                             зварушыць;
        Не скалыхнуцца нi траўкай
                                                        паля.
                               («Вечар на захадзе ў попеле тушыць…»)
   б)  Уюцца змейкай срабрыстай
                                                     дарожкі,
        Брызгi  золата  ў  небе  блішчацъ,
        I маркотныя месяца рожкі
        Праз  марозную  мглу  зіхацяць.
                                     («Зімовая дарога».)
   в)  Як мары, белыя бярозы
         Пад сінявой начной стаяць,
         У небе зоркі ад марозу
         Пахаладзеўшыя дрыжацъ.
                                          (“Зімой”)
   4. 3 якіх  твораў  наступныя радкі?
   а)   І прад высокаю красою,
         Увесь зачараваны ёй,
         Скланіўся я душой маёй,
         Натхнёнай, радаснай такою,
         А ў сэрцы хораша было,
         Там запалілася цяпло.
                                         («Вераніка».)
   б) Ад родных ніў, ад роднай хаты
        У панскі двор дзеля красы
        Яны, бяздольныя, узяты
        Ткаць залатыя паясы.
                                   («Слуцкія ткачыхі».)

Настаўнік. Глыбокая любоў i павага да паэзіі Максіма Багдановіча, да яго самога жывуць у народзе. Іх выказваюцъ у cвaix творах многія мастакі i скульптары.
     Давайце зноў паслухаем невялікае паведамленне «У жывапісе, графіцы, скульптуры». (Дакладчык спалучае выступленне з дэманстрацыяй твораў мастацтва. Варта выкарыстаць артыкул А. Марачкіна «Заміж персідскага ўзора цвяток радзімы васілька» // Беларуская мова i літаратура ў школе. 1988. № 5.)
Падводзяцца  вынікі  3-га   конкурсу.

4-ты конкурс — на лепшага ілюстратара твораў Багдановіча.
    Адзін з членаў журы на дадзеным этапе ўрока сцісла аналізуе вучнёўскія ілюстрацыі, паведамляе камандам агульную колькасць балаў за гэты конкурс.
5-ты  конкурс — на лепшага чытальніка вершаў беларускіх паэтаў, прысвечаных
                               М. Багдановічу.
   Настаўнік. Пра таленавітага песняра сінявокай Беларусі напісана шмат паэтычных твораў. Давайце паслухаем некаторыя з іх.
   Педагог чытае на памяць верш  У. Караткевіча «Багдановічу». Далей ад кожнай каманды выступаюць 2 - 3 чытальнікі з выразным чытаннем твораў пра Максіма Багдановіча.
   На ўроку могуць прагучаць наступныя вершы беларускіх сучасных паэтаў: Рыгора Барадуліна «...Сплы­вала хмара ў беспрытульнасць сноў»; Уладзіміра Караткевіча «На роднай магіле»; Ніла Гілевіча «Апошняе спатканне з Веранікай»; Станіслава Шушкевіча «Спяваў салоўка песню маю»; Максіма Лужаніна «Васілёк»; Максіма Танка «Над магілай М. Багдановіча»; Віктара Гардзея «Максіму Багдановічу»; Міхася Пазнякова  «У Максімавым садзе»; Яўгеніі  Янішчыц «Ялта — 1917»; Алеся Салаўя  «Максіму Багдановічу»  i інш.



Мэта праекта: удакладніць і пашырыць веды дзяцей пра славутага беларускага песняра  Я. Купалу, фарміраваць уменне самастойна працаваць з дадатковай літаратурай, развіваць творчыя здольнасці дзяцей, вучыць адказна ставіцца да даручанай справы, выхоўваць любоў і павагу да роднай мовы.
Эапы праекта:
I Арганізацыйна-падрыхтоўчы (стварэнне груп, пастаноўка задач, вызначэнне тэм, выбар крыніц інфармацыі).
II Самастойная даследчая дзейнасць.
III Збор звестак. Удакладненне атрыманай інфармацыі.
IV Прэзентацыя праекта.
V Падвядзенне вынікаў.
Арганізацыйна-падрыхтоўчы этап.
За час навучання ў пачатковай школе дзеці ўжо знаёміліся з творамі Я. Купалы. На адным з урокаў рускага чытання вучні атрымліваюць інфармацыю аб тым, што сёлета спаўняецца 130 год з дня нараджэння песняра. Перад імі ставіцца задача: як больш даведацца аб жыцці і творчасці паэта.
Фарміруюцца творчыя групы, якія будуць збіраць звесткі пра Я. Купалу з розных крыніц інфармацыі:
 І-я група — аб жыцці паэта;
2-я група — аб творчым шляху Я. Купалы;
3-я група падбірае і завучвае вершы паэта,робіць  малюнкі да яго твораў, спрабуе напісаць уласныя зершы;
4-я група рыхтуе інсцэніроўку паводле твора Купалы, літаратурныя віктарыны, крыжаванкі, падбірае гульні.
II. Самастойная даследчая дзейнасць.
На гэтым этапе настаўнік аказвае вучням дапамогу  ў падборы літаратуры, якую можна выкарыстаць, у выбары вершаў для завучвання на памяць,  рэдагуе складзеныя дзецьмі вершы.
III. Збор звестак. Удакладненне атрыманай інфармацыі.
Разглядаецца ўся інфармацыя пра Я. Купалу якую знайшлі дзеці. Настаўнік дапамагае групам размеркаваць паміж вучнямі інфармацыю, твоворы, з  якімі яны выступяць перад аднакласнікамі, аформіць малюнкі, удакладніць парадак пытанняў пры правядзенні віктарын.
IV.Прэзентацыя праекта.
Клас упрыгожаны партрэтам Я. Купалы, рэпрадукцыямі карцін з жыцця паэта.
Уступнае слова настаўніка:
— Сёлета адзначаецца 130 год з дня нараджэння Янкі Купалы. Імя гэтага паэта ведае кожны беларус. Яно неаддзельна ад роднай мовы, ад нашай беларускай зямлі. Яркім талентам Купалы захапляе кожнае новае пакаленне. Неўміручыя вершы паэта, пакладзеныя на музыку, атрымалі новае жыццё.
Сёння ў нас прэзентацыя праекта "Янка Купала — пясняр Беларусі", і вы можаце расказаць, в што даведаліся падчас збору інфармацыі.
Выступленні груп:
1-я група — вучні расказваюць або чытаюць пісаныя звесткі аб жыцці паэта:
Непадалёку ад вёскі Вязынка, там, дзе пясчаныя дарогі жоўтымі змейкамі ўзбіраюцца пагоркі, дзе шырокія палі радуюць вока аксамітам зеляніны, у засені ніцых вербаў прытулілася хата. Тут 7 ліпеня 1882 года ў сям'і Бянігды і Дамініка Луцэвічаў нарадзіўся сын. Назвалі яго Іванам. Здарылася гэта на свята Івана Купалы. Пазней,  калі паэту паводле тагачасных літаратурных традыцый спатрэбіўся псеўданім, ён выбраў гэты — Янка Купала.
Сваёй зямлі і хаты Луцэвічы не мелі, таму сям’ я была вымушана пераязджаць з аднаго фальварка у другі, каб на чужой зямлі, узятай у арэнду, зарабляць сабе на хлеб.
Янка рос дапытлівым і ўражлівым хлопчыка. Пакрысе ўсведамляў законы навакольнага жыцаця, дзе адным былі наканаваны беднасць і галеча, прыніжэнне і знявага, другім — багацце і раскоша. Яго чулая душа ўбірала ў сябе гора і радасць змучаных людзей, іх мары і жаданне жыць вольна, не ведаючы прымусу і здзеку.
Вялікім захапленнем будучага паэта былі народныя песні і казкі, якія ён мог слухаць гадзінамі.
Першыя літары, паказаныя хатнім настаўнікам, першыя прачытаныя радкі абудзілі неадольную прагу да вучобы. У 7 год Янка пайшоў у школу. Вучыўся ён і ў прыватнай пачатковай школе, і ў вандроўных настаўнікаў. У 15-гадовым узросце за адну зіму скончыў Бяларуцкае народнае вучылішча.
Кнігі былі вернымі спадарожнікамі яго дзяцінства і юнацтва, усяго жыцця Купалы. Чытаў ён шмат — усё, што трапляла пад руку. Чытаў усюды: у полі, на начлезе, пры святле лучыны доўгімі зімовымі вечарамі. Найбольш, як прызнаваўся сам, яго “захаплялі кнігі, дзе гаварылася аб долі працоўнага люду".
Будучы паэт многа і цяжка працаваў.  Спачатку на гаспадарцы — араў,  сек дровы. Потым пайшоў шукаць “лёгкага" хлеба. Якую толькі работу не выконваў юнак! Быў ён і хатнім настаўнікам, і пісарам у судовага следчага, і прыказчыкам у панскім маёнтку, і памочнікам вінакура. I ўсюды  даводзілася
Ўстаці рана-рана,
Позна легчы спаць,
Працаваць да п'яна,
Ў поце працаваць.
У 1912 годзе Янка Купала знаёміцца з беларускай настаўніцай Улазіславай Францаўнай Станкевіч, якая пазней стала яго жонкай.
2-я група — вучні расказваюць або чытаюць запісаныя звесткі пра творчы шлях Я. Купалы. Паэзія Янкі Купалы — гэта квітнеючы  сад, дзе сабраны водар беларускай зямлі", — так сказаў аб творчасці  Купалы Якуб Колас. )
Свой першы верш "Вясна" хлопчык напісаў у 12-гадовым узросце. Людское гора не давала спакою Купалу. I ён пачынае выкладаць думкі на паперы, выказваць пратэст супраць несправядлівасці, здеку з чалавека, супраць знявагі і прыніжэння асобы.
У  маі 1905 года ў газеце "Северо-Западный край" быў надрукаваны верш "Мужык", які стаўся пачаткам літаратурнай дзейнасці паэта.
У восень 1908 года Іван Дамінікавіч пераязджае ў Вільню. Тут ён працуе ў  прыватнай бібліятэцы і ў рэдакцыі  газеты "Наша ніва". Гэты год быў знамянальны для паэта: выйшаў першы  зборнік яго вершаў "Жалейка".
У канцы 1909 года Янка Купала  едзе ў Пецярбург вучыцца. За час вучобы ім былі напісаны паэмы "Курган"Адвечная песня", камедыя Паўлінка", якая ўвайшла ў залаты фонд сусветнай драматургіі.
Летам 1912 года Купала ўпершыню сустрэўся з Коласам. Гэта быў пачатак шчырай дружбы, творчага супрацоўніцтва двух вялікіх паэтаў. Знакаміты верш Купалы "А хто там ідзе?" пераклаў на рускую мову выдатны рускі пісьменнік Максім Горкі, які  назваў гэты твор "народным гімнам беларусаў”.
3 1919 года паэт жыве і працуе ў Мінску, ён становіцца вядомым культурным і грамадскім дзеячам. Купала перакладае на беларускую мову "Слова аб палку Ігаравым", міжнародны пралетарскі гімн "Інтэрнацыянал", піша вершы, прысвечаныя свайму народу і Бацькаўшчыне. Новае жыццё акрыляе яго. У вершы "Арлянятам" ён апявае светлае ранне краіны, звяртаецца да моладзі з заклікам:
...Каб здабытую свабоду
Зналі, шанавалі I у цяжкую прыгоду
Ўсталі грознай хваляй.
У маі 1925 года ў сувязі з 20-годдзем літаратурнай дзейнасці Янку Купалу было прысвоена званне народнага паэта.
У першыя дні вайны ад прамога пападання бомбы згарэў дом Купалы, у агні загінулі рукапісы, вялікая бібліятэка, фашысты спалілі дачу паэта ў Ляўках. 3 вострым болем у сэрцы пакідае Купала родныя мясціны. Але слова яго, магутнае і гнеўнае, далятае да землякоў праз эфір. Яго творы друкуюцца на старонках газет, у партызанскіх лістоўках.
Паэт пісаў аб жыцці і змаганні беларусаў, аб працы людзей, аб непарушнай дружбе паміж народамі. Янка Купала заўсёды думаў пра свайго чытача, пра свой народ. Паэт хацеў "з цэлым народам гутарку весці", і ён знайшоў шлях да людскіх сэрцаў. Творы яго перакладзены на многія мовы свету.
Паэт трагічна загінуў у Маскве 28 чэрвеня 1942 года. Прах Янкі Купалы быў перавезены у Мінск на Вайсковыя могілкі. Адразу пасля вайны адкрыўся музей народнага паэта на тым месцы, дзе да вайны стаяў дом, у якім амаль 15 гадоў жыў і працаваў Я. Купала. Імя Янкі Купалы носяць тэатр у Мінску, бібліятэкі, вуліцы, навуковыя ўстановы. У Купалаўскім парку створаны мемарыяльна-скульптурны комплекс. На цэнтральнай алеі ўзвышаецца бронзавы помнік песняру. Ля яго ног расцвіла чароўная папараць-кветка. На шырокай паркавай алеі — фантан "Вянок", які нагадвае пра народнае свята, што адзначаецца ў купальскую ноч.
3-я група — вучні выконваюць творы паэта, дэманструюць малюнкі да іх, чытаюць уласныя вершы.
Дзеці чытаюць вершы Я. Купалы: "Над калыскай", "Восень", "Лістапад", "Зімой", "Мароз", "Дуб", "Вясна", "Мой край", "Явар і каліна", "Улетку", "Апеся", "Спадчына", "Мой дом", "Сонцу", "Арлянятам", "Мая навука” і інш. Можна таксама прачытаць вершы, прысвечаныя Я. Купалу. Дэманструюцца малюнкі да пэўных твораў. На суд аднакласнікаў выносяцца вершы, напісаныя вучнямі.
4-я група — выконваецца інсцэніроўка, прапануюцца літаратурныя гульні, віктарыны.
Для інсцэніроўкі можна ўзяць верш Я. Купалы "Сын і маці".
Віктарына "Што мы ведаем пра Янку Купалу?"
1.     Якое сапраўднае імя Янкі Купалы?
2.     Дзе нарадзіўся паэт?
3.     Як звалі бацьку Янкі Купалы? Яго маці?
4.     Кім быў бацька?
5.     На якое свята нарадзіўся паэт?
6.     Як называецца першы апублікаваны верш Янкі Купалы?
7.     Як называўся верш, які напісаў Купала ў 12-гадовым узросце?
8.     Як называўся яго першы зборнік вершаў?
9.     Назавіце газету, у якой працаваў Янка Купала.
10.                       Як адносіўся Купала да людзей працы?
11.                       Якое вучылішча скончыў Янка Купала?
12.                       Назавіце імя жонкі паэта.
13.                       У якім годзе Янка Купала пасябраваў з Якубам Коласам?
14.                       Назавіце пісьменніка, які пераклаў верш "А хто там ідзе?".
15.                       У якім годзе Купалу было прысвоена званне народнага паэта?
16.                       Калі загінуў паэт?
17.                       Як увекавечана памяць аб Янку Купалу?
Віктарына "Ці ведаеце вы творы Янкі Купалы?"
Назваць верш, з якога ўзяты радкі.

Распусціўшы сучча
У глухім прыволлі,
Сам адзін расце ён
На далёкім полі.
("Дуб".)

Згінулі сцюжы, марозы, мяцеліцы,
Болей не мерзне душа ні адна,
Сонейкам цёпленькім,
зеленню вабнаю
Абдаравала зямельку вясна.
("Вясна".)

Калыхала маці сына
 У калысцы у ліповай
I пяяла яму песню
 Вось як тутка, слова ў слова...
("Над калыскай".)

Вам на памяць Серп і Молат
Даравала доля,
Каб з вас кожны быў, як волат,
Не гнуў плеч ніколі.
(“Арлянятам”)

Кукавала зязюля
У зялёным лесе,
Гадавала матуля
Дачушку Алесю.
("Алеся".)

Мой мілы таварыш, мой лётчык,
 Вазьмі ты з сабою мяне!
Я — ведай — вялікі ўжо хлопчык
I ўмею ўжо лётаць у сне.
("Хлопчык і лётчык".)

А хто там ідзе, а хто там ідзе
 У агромністай такой грамадзе?
-     Беларусы.
("А хто там ідзе?")
Песняй вясны лебядзінаю,
Скінуўшы зімнія чары,
Шэпчуцца явар з калінаю
Ў сумнай даліне над ярам.
("Явар і каліна".)

Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
("Спадчына".)

Іду я, сняжысты, ўсясільны,
Па сцежках-пуцінах пустых,
I ночкай, і днём безупынна
Пільную-абшараў сваіх.
("Мароз".)
Гульня
"Кола твораў Янкі Купалы"
Удзельнікі ўтвараюць дзве каманды. Кожная па чарзе называе творы Я. Купалы. Перамагае каманда, якая апошняй назаве твор песняра. Крыжаванка
Па гарызанталі:
1. Прафесія чалавека, з якім вёў размову 7-гадовы хлопчык у вядомым вершы Я. Купалы.
3. Вёска, дзе нарадзіўся Я. Купала.
5. Вядомы верш Я. Купалы, пакладзены на музыку кампазітарам I. Лучанком.
7.     Вядомы паэт, сябра Я. Купалы.
8. Народнае свята, якое супала з днём нараджэння паэта.
9.Першы надрукаваны верш Я. Купалы.
Па вертыкалі:
                                                                 1.      Сапраўднае прозвішча Я. Купалы.
     2.        Назва першага зборніка вершаў Я. Купалы.
4. У сувязі з 20-годдзем творчай дзейнасці Я. Купалу прысвоена ганаровае званне. Якое слова было дададзена да слова "паэт"?
6. Дзявочае імя, якое стала назвай вядомага верша Купалы.
 V. Падвядзенне вынікаў. Ці спадабаўся вам праект? Чым? Што вы зрабілі ў праекце?
Якую творчую групу вы хацелі б асабліва адзначыць? Чаму? Што, на ваш погляд, не ўдалося? Якія парады вы хацелі б даць аднакласнікам?
Падчас работы над праектам можна выкарыстаць:
          музычныя творы на словы Я. Купалы:
1.       П. Падкавыраў. "А зязюлька кукавала".
2.       П. Падкавыраў. "Алеся".
3.       А. Багатыроў. "Беларускім партызанам".
4.       С. Палонскі. "Жняя".
5.       М. Аладаў. "3 асенніх напеваў".
6.       М. Мацісон. "Зімой у лесе".
7.       С. Трафімаў. "Калыханка".
8.       Я. Цікоцкі. "Хлопчык і лётчык".
9.       Ю. Семяняка. "Явар і каліна".
10.    I. Лучанок. "Спадчына".
          мастацкія творы, прысвечаныя Я. Купалу:
1.       С. Андруховіч. "Партрэт Янкі Купалы".
2.       С. Андруховіч, Г. Бржазоўскі. "Янка Купала з маці".
3.       А. Волкаў. "Янка Купала на прыродзе".
4.       А. Волкаў. "Янка Купала ў юнац- тве слухае казкі пастушкоў".
5.       П. Гаўрыленка. "Партызаны чытаюцьтворы Янкі Купалы".
6.       Н. Ізмайлаў. "Янка Купала і Якуб Колас".
7.       Я. Ціхановіч, I. Давідовіч. "Я. Купала з калгаснікамі на калгасным полі ў Ляўках на Аршаншчыне".
8.       А. Шаўчэнка. "Янка Купала на жытнім полі".
9.       Я. Раманоўскі. "Ахто там ідзе?"
10.    Я. Раманоўскі. "Янка Купала ў Пецярбурзе".
11.   А. Кроль. "Думы аб Радзіме".
12.    Я. Ціхановіч. "Янка Купала адпачывае ў лесе".
Аналагічны праект можна падрыхтаваць па творчасці Я. Коласа, а затым правесці канферэнцыю па творчасці Купалы і Коласа.

Комментариев нет:

Отправить комментарий